3 сентября – День работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

Новости Экономика

3 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны газавай і паліўнай служб Шумілінскага раёна! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята – Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.
Ваша праца  бясцэнна для ўсіх галін і кожнага чалавека. Дзякуючы вашай дакладнай і зладжанай рабоце ў нашы дамы бесперапынна пастаўляецца святло і цяпло, надзейна забяспечаны прыродным газам аб’екты прамысловасці, сацыяльнай сферы і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Час работы галіны – гэта гады стабільнасці і развіцця, гэта пастаяннае  ўкараненне ў вытворчасць новых тэхналогій, гэта прадуманая сацыяльная палітыка, накіраваная на забеспячэнне сацыяльнага дабрабыту і годнага ўзроўню жыцця работнікаў.
Няхай у вашай  вялікай сям’і заўсёды будзе ўзаемаразуменне, падтрымка і  садружнасць ў імя агульнага дабрабыту і працвітання.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2017 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *