1 сентября в Шумилино прошёл День трезвости

Здоровье Культура Общество

За здаровы лад жыцця

1 верасня ў нашым раёне прайшоў дзень цвярозасці. У якасці альтэрнатывы алкагольным напоям прапаноўвалася шмат мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця.
Пад гукі рытмічнай музыкі ў гарадскім парку работнікі раённай бібліятэкі праводзілі забаўляльныя праграмы, была арганізавана кніжная выстава. Ля раённага музея прайшлі тэматычныя віктарыны.
Работнікі ЦРБ і РЦГЭ раздавалі лістоўкі пра шкоду алкаголю, праводзілі жартоўную гульню “Бой з алкаголем”. Побач была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў “Моладзь – за здаровы лад жыцця”.
Дзеці актыўна прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце. Яны малявалі сонца, маму, вясёлку, школу, кветкі і цацкі – усё тое, што роднае і дарагое.  У гэты ж дзень раённы цэнтр культуры прапанаваў дыскатэкі, у клубах раёна былі праведзены  танцавальна-забаўляльныя праграмы, мерапрыемствы спартыўнага накірунку прайшлі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. А ў храмах Шуміліна прайшлі малебны “Пастаў свечку пра вылячэнне”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №69 ад 05.09.2017 г.



1 комментарий по теме “1 сентября в Шумилино прошёл День трезвости

  1. Во всей стране праздновали День знаний, а в Шумилино — день трезвости? У вас что так остро стоит проблема алкоголизма в школах, что детям праздник испортили?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *