В Шумилино отметили 100-летие военкоматов

Актуалии Новости Общество

Адданасць воінскаму абавязку

З нагоды 100-гадовага юбілею ваенкаматаў у адасобленай групе Шумілінскага раёна АРВК прайшлі святочныя мерапрыемствы.

Начальнік адасобленай групы Андрэй Собін і намеснік ваеннага камісара Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Ігар Аляксееў для былых работнікаў ваенкамата правялі экскурсію па адасобленай групе, расказалі пра задачы, якія стаяць сёння. Нягледзячы на тое, што ў Шуміліне цяпер адасобленая група, задачы засталіся ранейшыя – гэта ўлікова-прызыўная работа, арганізацыя тэрытарыяльнай абароны, патрыятычнае выхаванне моладзі.
На ўрачыстым сходзе, на якім прысутнічалі ўчарашнія і сённяшнія работнікі ваенкамата, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, Андрэй Собін зачытаў віншаванне абласнога ваеннага камісара палкоўніка Руслана Шкодзіна, у якім, у прыватнасці адзначалася, што “кожная старонка гісторыі мясцовых органаў ваеннага кіравання напоўнена прыкладамі высокага прафесіяналізму і адданасці свайму абавязку людзей, якія прысвяцілі сябе высакароднай справе служэння Айчыне”.
Пра гісторыю станаўлення мясцовых органаў ваеннага кіравання расказаў прысутным Ігар Аляксееў, які падкрэсліў, што заўсёды ваенкаматы былі асновай арміі.
Падчас святочных мерапрыемстваў былі ўручаны граматы і падзячныя лісты ад аб’яднанага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў, адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК, грамадскіх аб’яднанняў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *