Визит шумилинской делегации в Краснодарский край оказался плодотворным

Актуалии Культура Общество

У вянок дружбы ўплялі новыя кветкі

15 ліпеня ў Шуміліне было падпісана пагадненне аб усебаковым супрацоўніцтве Шумілінскага раёна з Караноўскім раёнам Краснадарскага краю. А ўжо ў жніўні гэтае пагадненне было падмацавана новымі стасункамі.
18-22 жніўня дэлегацыя Шумілінскага раёна наведала Краснадарскі край. Якраз у гэтыя дні там праходзілі святочныя мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя ўтварэння Краснадарскага краю, 225-годдзя асваення казакамі кубанскіх зямель, а таксама Дня Караноўскага раёна.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая, якая ўзначальвала дэлегацыю, расказала, што характар візіту быў рознабаковым, і кожны дзень прабывання ў сонечнай Кубані быў распісаны літаральна да хвіліны.
Сярод галоўных падзей – абрад пабрацімства ці перадача пагадненняў аб супрацоўніцтве Караноўскага муніцыпалітэту і Шумілінскага раёна, падчас якога Валянціна Навіцкая і кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння “Караноўскі раён” Сяргей Галабародзька абмяняліся гістарычнымі дакументамі. Гэтае сяброўскае дзейства было замацавана выдатнай песняй “Дзве сястры – Беларусь і Расія” ў выкананні нашага народнага фальклорнага калектыву “Гульбічы” і народнага вакальнага самадзейнага калектыву “Дзядзькаўчаначка”.
“Гульбічы”, дарэчы, далі гадзінны канцэрт у станіцы Платніраўскай, дзе разгарнуўся фестываль нацыянальных культур “Вянок дружбы”. Восем нацыянальнасцей – рускія, беларусы, армяне, курды, татары, палякі, дагестанцы, адыгейцы – прадставілі на фестывалі свае культурна-бытавыя традыцыі. Нашы землякі частавалі казакоў аржаным хлебам, звонкімі песнямі, запрашалі на “Шумілінскі панадворак”, майстры клуба “Спадчына” Дома рамёстваў дэманстравалі свае вырабы.
За ўдзел у фестывалі “Вянок дружбы” народны фальклорны калектыў “Гульбічы” атрымаў дыплом. Наогул, дэлегацыя Шумілінскага раёна прывезла цэлы стос удзячных лістоў.
Праграмай візіту было прадугледжана таксама знаёмства з вядучымі прадпрыемствамі рэгіёну як прамысловага, так і сельскагаспадарчага накірунку.
Паездка ў Краснадарскі край падарыла нашым землякам і шмат нечаканых прыемных сюрпрызаў. Адзін з іх – канцэрт Аляксандра Маршала. Аказваецца, вядомы спявак родам з Караноўска і ў падарунак сваёй малой радзіме ён прывёз песні.
Цудоўным бонусам для шумілінцаў стала і экскурсія на Таманскі паўвостраў, знаёмства з этнаграфічным музеем на беразе мора “Атамань”. Музей пад адкрытым небам з цэлымі вуліцамі, дэманструючымі казацкі быт XIX-XX стагоддзяў, уразіў шумілінцаў.
А цёплы прыём і ўсведамленне таго , што людзі розных нацыянальнасцей – галінкі аднаго дрэва, якое трэба мацаваць дружбай і павагай, дае надзею на працяг сяброўства і супрацоўніцтва.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №69 ад 05.09.2017 г.



1 комментарий по теме “Визит шумилинской делегации в Краснодарский край оказался плодотворным

  1. Добрый вечер поздравляю Коллектив Гульбячы с с Дипломом Я очень за Них рада так держать продолжайте в том же духе кто стал Руководителем ???

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *