Віцебскай вобласці з 4 па 10 верасня будзе праводзіцца акцыя пад дэвізам: “Любі і цані жыццё!”, прымеркаваная да Сусветнага дня прадухілення самагубства.
Суіцыдальныя паводзіны з’яўляюцца складанай этычнай, сацыяльнай і медыцынскай праблемай. Штогод у свеце здзяйсняецца каля 1 мільёна самагубства і прыкладна ў 10 разоў больш суіцыдальных спроб. Самагубства, як прычына смерці, займае другое месца пасля ДТЗ ва ўзроставым дыяпазоне 15 –35 год.
У краіне ад суіцыдаў штогод гінуць больш за 2,5 тысячы чалавек. Для Віцебскай вобласці праблема з’яўляецца актуальнай, у 2016 годзе ў вобласці зарэгістраваны рост колькасці суіцыду (з 149 да 335 выпадкаў). За 6 месяцаў 2017 года зарэгістравана 128 выпадкаў самагубства.
У Шумілінскім раёне ў 2016 годзе зарэгістравана 12 выпадкаў (11 мужчын, 1 жанчына), за 8 месяцаў 2017 года – 4 выпадкі (3 жанчыны, 1 мужчына).
Цяжкія крызісы: смерць родных, развод, фінансавыя страты, крымінальная адказнасць, страта работы, значнае зніжэнне сацыяльнага статусу, канфлікты і іншае – могуць стаць пускавымі фактарамі. Псіхічныя расстройства таксама з’яўляюцца сур’ёзным фактарам рызыкі суіцыду.
На ўзровень суіцыдаў уплывае і спажыванне алкаголю. Больш за палову іх здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап’янення. І гэта не абавязкова залежныя ад алкаголю людзі.
Узровень суіцыдаў у мужчын у 3 – 6 разоў вышэй, чым у жанчын. Частата суіцыдальных спроб, наадварот, вышэй прыкладна ў 1,5 разы сярод жанчын. Узровень суіцыдаў у насельніцтва павялічваецца з узростам і дасягае максімуму пасля 45 – 50 год. Максімум суіцыдальных спроб прыходзіцца на малады ўзрост – 20 – 29 год. Узровень самагубства сярод несямейных, адзінокіх людзей – звычайна вышэй.
На жаль, у людзей засталіся яшчэ шмат старых забабонаў і прадузятасцяў, таму большасць з тых, хто памірае ад сваіх рук, не звяртаюцца пры жыцці за дапамогай псіхолага, псіхіятра або псіхатэрапеўта.
Ірына ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.
Пры неабходнасці звяртайцеся за дапамогай да спецыялістаў.
Тэлефон даверу Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі (кругласутачна) – 8 0212 54-90-24.
Тэлефоны экстраннай псіхалагічнай дапамогі па Віцебскай вобласці:
Віцебск 8 0212 24-63-10 (кругласутачна)
Полацк 8 0214 43-22-20 (8.00-20.00)
Наваполацк 8 0214 53-25-75 (8.00-20.00)
Орша 8 0216 210019 (8.00-20.00)
“Гарачая лінія” для моладзі – 8 0212 23-80-82
Надрукавана ў №70 ад 08.09.2017 г.