Выездное заседание райисполкома прошло на улицах райцентра

Актуалии Общество Президент

Можа, лепш узяць у рукі касу…
Выязное пасяджэнне райвыканкама, якое правёў на мінулым тыдні кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, было прысвечана пытанням добраўпарадкавання.
Трохгадзінны маршрут удзельнікаў семінара пралягаў па вуліцах і завулках Шуміліна. Якія “адкрыцці” чакалі на шляху? Галоўнае, бадай, што хоць мы ўсе жывём у Шуміліне і нядрэнна ведаем яго, але ўсё ж не чакалі такой колькасці закінутых участкаў, “нічыйных” падворкаў і тэрыторый як на ўскраінах, так і ў самым цэнтры горада.
Асабліва “ўразіла”  запусценнем тэрыторыя былой сельгасхіміі. Прычым тут нямала засялілася арандатараў, але ім няма ніякай справы да таго, што творыцца за сценамі іх памяшканняў.
Ды і ў самым цэнтры горада, напрыклад, на тых жа вуліцах 1-й і 2-й Энгельса можна налічыць добры дзесятак занядбаных зарослых участкаў, пахілых паламаных агароджаў.
З асобных прыватных падворкаў, тэрыторый арганізацый складваецца цэлая карціна нашага агульнага дома. Якая яна? Мяркуйце самі.
У нас няма нічыйнай зямлі, падкрэсліў старшыня райвыканкама, у кожнага гектара, у кожнай соткі ёсць гаспадар. В. А. Падляшчук жорстка запатрабаваў ад аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, ад усіх кантралюючых службаў канкрэтнай работы па выяўленню гаспадароў і прыцягненню іх да адказнасці за беспарадак.
Толькі ці трэба чакаць, калі да вас завітае санітарная ці землеўпарадкавальная служба? Можа, лепш узяць у рукі касу…
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №50 ад 5.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *