Іван Маскалькоў – у тройцы лепшых

Новости Спорт, туризм

Іван Маскалькоў – у тройцы лепшых

Удала выступіў Іван Маскалькоў, намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях, у Віцебску на спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе сярод кіраўніцкага складу падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У асабістым заліку на дыстанцыі 1000 м Іван заняў прызавое 3 месца.
Іван Маскалькоў трапіў ў тройку лепшых і на адкрытым чэмпіянаце рэспублікі па гіравым спорце ў Мінску, куды ён адправіўся на мінулым тыдні ў складзе Віцебскай зборнай ад БФСА “Дынама”. У асабістай вагавой катэгорыі да 70 кг Іван заняў 3 месца. Яго вынік – штуршок 24-кілаграмовай гіры 85 разоў, рывок – 90/70. На кожнае заданне адводзілася 10 хвілін.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №72 ад 15.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *