Высокі клас віцебскіх гіравікоў

Актуалии Новости Спорт, туризм

Высокі клас віцебскіх гіравікоў

У пятніцу ў Віцебску ўзяла старт III сусветная алімпіяда па гіравым трыятлоне, у якой  бралі ўдзел больш за 300 спартсменаў з 36 краін свету.
У цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі  старшыня Віцебскага абласнога савета дэпутатаў У. У. Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага гарвыканкама В. П. Нікалайкін, дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,  прадстаўнікі нацыянальных і міжнароднай федэрацый па гіравым двухбор’і.
Было адзначана, што старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарснёў на спаборніцтвах “Славянскі кубак”, які прайшоў ў Ноўцы, выканаў нарматыў майстра спорту. На алімпіядзе Мікалаю Мікалаевічу быў уручаны сертыфікат і значок майстра спорту.
Выступаючыя адзначалі, што асілкі-гіравікі пастаянна трапляюць у кнігу рэкордаў Гінеса. Каля дваццаці рэкардсменаў атрымалі на алімпіядзе сертыфікаты кнігі рэкордаў Гінеса і “залатую” гіру. У ліку рэкардсменаў – і М. М. Шарснёў.
У. У. Цярэнцьеў у сваім выступленні адзначыў, што ў Віцебску паспяхова развіваецца гіравы спорт, які з кожным годам набывае ўсё больш і больш прыхільнікаў. Віцебскія спартсмены  пастаянна заваёўваюць самыя высокія ўзнагароды на спаборніцтвах, а старшыня ўваходзіць у склад нацыянальнай зборнай. Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў той факт, што за апошні час Віцебск тройчы прымаў чэмпіянаты свету па гіравым трыятлоне.
Пачалася алімпіяда з гіравой эстафеты. За перамогу змагаліся асілкі з Латвіі, Расіі, Еўропы і Беларусі. На апошнім этапе эстафеты за нацыянальную зборную Беларусі выступаў М. М. Шарснёў. Па выніках усіх этапаў чэмпіёнамі стала каманда Беларусі, другое месца ў  зборнай Еўропы, трэцяе – у Расіі-2.
У рамках алімпіяды прайшлі абласныя спаборніцтвы па гіравым спорце на прызы губернатара. За перамогу змагаліся каманды з усіх раёнаў Віцебшчыны. Гонар нашага раёна прадстаўлялі намеснік начальніка РАНС майстар спорту Іван Маскалькоў,  дырэктар “Шумілінскага лясгасу” майстар спорту Аляксандр Лабынцаў і рабочы падраздзялення УП ЖКГ “Кардонскае” Уладзімір Бандарэнка. Лепшы вынік сярод шумілінцаў паказаў Іван Маскалькоў, які ў сваёй вагавой катэгорыі заняў чацвёртае месца.
На  алімпіядзе па гіравым трыятлоне  ўстанавілі новыя рэкорды для кнігі Гінеса. Свае чарговыя дасягненні  зафіксаваў знакаміты беларускі асілак Вячаслаў Харанэка: на працягу адной гадзіны рабіў жым лежачы гіры 32 кг, падняў 2441 раз; за 30 хвілін – 1400 разоў, за 15 хвілін – 777 разоў. Патрапілі ў кнігу рэкордаў Гінеса  вучні і педагогі СШ №46 г. Віцебска: 1066 чалавек адначасова на працягу 15 секунд скакалі на адной назе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 19.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *