В Шумилинском центре детей и молодёжи работает более 30 объединений

Молодёжь Образование

Тут вяжуць, выразаюць, лепяць, танцуюць…

Вядома, кожны з бацькоў хоча, каб ягонае дзіця не толькі добра вучылася, але  яшчэ і ў вольны час займалася карыснымі справамі. А такім можна навучыцца ў цэнтры дзяцей і моладзі – тут працуюць больш за трыццаць гурткоў  розных накірункаў, у якія ўжо запісаліся 328 вучняў.
Ужо каторы год запар у ЦДіМ працуюць заняткі па інтарэсах “Пілот” і “WOOD-майстар” пад кіраўніцтвам Аляксандра Пціцкага. У гуртках можна навучыцца працаваць з дрэвам, рабіць прыгожыя вырабы.
Развіваюць здольнасці  дзяцей і заняткі па інтарэсах “Мір творчасці” і “Узор” пад кіраўніцтвам Юрыя Танасіенкі. Навучыцца выпілоўваць лобзікам з задавальненнем прыходзяць як хлопчыкі, так і дзяўчаты.
Дзяцей рознага ўзросту, якія любяць танцаваць, запрашае Святлана Раманава на  заняткі “Смяшарыкі” і “Выдумшчыкі”. У гэтым годзе педагог прапаноўвае новы гурток для старшакласнікаў “Рэверанс”, дзе можна будзе навучыцца танцаваць вальс.
Тых, хто марыць спяваць і выступаць на канцэртах, у свае гурткі запрашаюць Наталля Самарукава (“Вясёлыя ноткі”) і Вольга Семчанка (“Вясёлыя званочкі”).
Педагог дадатковай адукацыі Таццяна Чупрукова кіруе гурткамі “Калейдаскоп” і “Квілінг”, дзе можна навучыцца рабіць прыгожыя вырабы з паперы.
Педагог Таццяна Каласкова выкладае заняткі па інтарэсах “Прырода і фантазія” і “Майстар”, на якіх дзеці робяць вырабы з прыроднага матэрыялу.
Наведваць “Школу юных рукадзельніц”, дзе можна навучыцца рабіць розныя сувеніры, запрашае Маргарыта Сілкіна. Гэты ж кіраўнік сёлета ўпершыню кіруе новым гуртком “Свет фарбаў”.
Педагог Алена Грыгор’ева запрашае паказаць свае артыстычныя здольнасці і наведваць заняткі па інтарэсах “Тэатральная прыступка”. Акрамя таго, з гэтага года педагог з’яўляецца кіраўніком новага гуртка “Залатая нітачка”, дзе вучаць азам работы з ніткамі.
Тыя дзеці, якім не даспадобы ўседлівасць і творчасць, цэнтр дзяцей і моладзі прапануе  спартыўныя заняткі па інтарэсах  “Вавінам в’ет во дао” (Святлана Бараноўская) і “Кікбоксінг” (Андрэй Несцярэнка).
“Мы запрашаем дзяцей да сябе ў цэнтр – для кожнага ўзросту тут знойдзецца любімая справа, – кажа дырэктар цэнтра дзяцей і моладзі Раіса Туманава. –  Гурткі ад ЦДіМ працуюць на базе многіх школ, дзіцячых садоў і сельскіх клубаў. Нашы аб’яднанні па інтарэсах карысныя для дзяцей, развіваюць іх здольнасці. Дзеці ў сваю чаргу прымаюць удзел у шматлікіх конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Толькі ў мінулым годзе навучэнцы ЦДіМ  прынеслі раёну  27 дыпломаў і грамат рэспубліканскага ўзроўню і 98 – абласнога. А Вольга Кляшчонак заваявала залаты медаль на міжнародных спаборніцтвах па вавінам в’ет во дао”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №73 ад 19.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *