“Неразлучныя сябры – дарослыя і дзеці”

Безопасность

З бацькамі – у школу

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця ў суботу ў СШ № 1 прайшла спартакіяда пад назвай “Неразлучныя сябры – дарослыя і дзеці”. У спартыўных конкурсах і эстафетах спаборнічалі каманды другіх класаў.
За конкурсамі ўважліва сачыла строгае журы, у склад якога ўваходзілі і бацькі. Удзельнікам былі прапанаваны цікавыя эстафеты: “Хуткія ногі”, “Пасадка гародніны”, “Адгадай, што гэта?”, “Трапны стралок”, “Вусень”. Дзеці і бацькі з захапленнем гулялі ў хакей, скакалі і бегалі. Усім камандам удалося паказаць свой спрыт, хуткасць, згуртаванасць.
Спартландыя прайшла весела. Удзельнікі падтрымлівалі і падбадзёрвалі адзін аднаго. Паўтары гадзіны праляцелі неўпрыкмет. Справядлівае журы падвяло вынікі гульні. Ва ўпартай барацьбе з вялікай перавагай (у 5 балаў) перамагла каманда 2 “А” класа (класны кіраўнік Н.У. Догель) Усе каманды былі узнагароджаны граматамі.
Вольга КОЦІКАВА,
няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *