С 1 по 30 марта проводится республиканская акция МЧС «День безопасности. Внимание всем!»

Безопасность Новости

“Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

З 1 па 30 сакавіка пройдзе рэспубліканская акцыя МНС “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
Праблема абароны насельніцтва ў выпадку надзвычайнай сітуацыі заўсёды звязана з уменнем людзей правільна паводзіць сябе, калі іх жыццю і здароўю нешта пагражае. Тут важна дапамагчы зарыентавацца і навучыць падрастаючае пакаленне, у якога можа не хапаць практычных навыкаў.
Першы этап акцыі пройдзе з 1 па 6 сакавіка. Навучальныя ўстановы сумесна з супрацоўнікамі РАНС вызначаць дзень, калі будзе праведзена школьная эвакуацыя. Там жа пройдуць заняткі з вучнямі.
Для вучняў малодшых класаў выратавальнікі правядуць тэматычныя “Урокі бяспекі”, дзе патлумачаць, як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайных сітуацый, як іх не дапусціць, а таксама пакажуць мультфільмы з серыі “Чароўная кніга”. Старшакласнікі паўдзельнічаюць у розных квэст-гульнях і паглядзяць пазнавальныя відэастужкі.
Другі этап акцыі пройдзе з 12 па 23 сакавіка. На працягу 10-ці дзён выратавальнікі будуць праводзіць бацькоўскія сходы, на якіх раскажуць пра асноўныя прычыны пажараў, пра дзеянні па сігнале “Увага ўсім”, а таксама напомняць пра выкананне дзецьмі правіл бяспекі на канікулах.
На трэцім этапе – з 26 па 30 сакавіка – супрацоўнікі МНС правядуць прафілактычную работу па навучанні персаналу гасцініцы УП ЖКГ Шумілінскага раёна. Раскажуць пра дзеянні ў выпадку надзвычайных сітуацый, правілы выкліку службы выратавання і размесцяць у пакоях гасцініцы  спецыяльныя брашуры пра бяспеку.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ,
спецыяліст райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №18 ад 02.03. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *