БЕЛАРУСБАНК: «Магніт» і «Бархат» – эканомія і зручнасць

Общество Экономика

Клуб “Бархат” чакае пенсіянераў

Сёння ўсё больш людзей імкнуцца загадзя прадумаць свой выхад на пенсію, не абцяжарваючы пры гэтым дзяцей і ўнукаў. Пры ўсім тым хочацца жыць паўнацэнна і навёрстваць тое, на што раней не хапала часу: падарожнічаць, радаваць сябе і блізкіх прыемнымі пакупкамі, вучыцца, напрыклад, на камп’ютарных курсах, наведваць спартыўныя і аздараўленчыя гурткі.
“Дапамагчы ў ажыццяўленні гэтых жаданняў можа Беларусбанк, – кажа дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №225 ААТ “ААБ Беларусбанк” Вольга Масько. – Для гэтага ён прапануе ўступіць пенсіянерам у клуб “Бархат”, які дае права на шэраг значных пераваг, сярод якіх – магчымасць разумна эканоміць свае грошы і ўзяць пасільны крэдыт”.
Для гэтага трэба, працягвае Вольга Юр’еўна, прыйсці да іх у банк і  аформіць міжнародную картку клуба. Да гэтай карткі банк падключыць СМС-паведамленне, якое будзе інфармаваць аб тым, што пенсія залічана на картку.  А каб яшчэ атрымліваць і бонусы, канешне, трэба разлічвацца гэтай карткай.
Дарэчы, пра бонусы варта сказаць асобна. Найперш гэта вяртанне грашовых сродкаў (у банкаўскай тэрміналогіі выкарыстоўваецца спецыяльны тэрмін “кэшбэк”). Да 12% сродкаў будзе вяртацца на картку пры ажыццяўленні аперацый у арганізацыях-партнёрах банка. На сённяшні дзень іх больш за 5 тысяч. Спіс партнёраў размешчаны на сайце банка www.barhat.asb.by.
5% сродкаў  вяртаецца з кожнай пакупкі, зробленай у аптэках, медыцынскіх цэнтрах, стаматалагічных кабінетах і любой іншай медустанове па ўсім свеце. Вернецца на картку і 3% ад сумы плацяжу, зробленага ў буйных  магазінах “Еўраопт”, “Суседзі”, “Рублёўскі”, “Белмаркет”  і інш.
Прадастаўляе бонусы і прыватны гандаль райцэнтра. Так, магазін “Ёршык” прапануе ўладальніку карты клуба “Бархат” 2%-ную скідку на ўсе тавары ў кожным чэку, 1% ад сумы пакупкі – пры набыцці тавараў у магазінах “Міні-маркет” і “Прадукты” ПГУП “Тамара-гандаль”. Па словах Вольгі Юр’еўны, у бліжэйшы час у гэты спіс трапіць гандлёвая сетка ПГУП “Брут”, маюцца на ўвазе магазіны “Смак” і “Вежа”.
І гэта не ўсё. Удзельнік клуба “Бархат” атрымае 1% ад сумы аплаты, праве-дзенай праз сістэму “Разлік” (АІС ЕРІП) незалежна ад таго, якім шляхам будзе праведзены плацеж: праз інфакіёск, інтэрнэт-банкінг ці М-банкінг. Гэта тычыцца камунальных плацяжоў, аплаты за мабільную сувязь, інтэрнэт, тэлебачанне і г. д.
Прадастаўляецца скідка 15% пры заключэнні дагавора добраахвотнага страхавання ад траўм “Экспрэс” і дагавора добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў.
Удзельнік “Бархата” мае права на афармленне крэдыта “Час жыць” з працэнтнай стаўкай, паніжанай на 3%. Цяпер за першы год карыстання гэта стаўка складае 8,5% гадавых, за другі і трэці – 9,5%. Акрамя гэтага, можа адкрыць уклад “Класік безадзыўны да года” ў беларускіх рублях з павышанай працэнтнай стаўкай на 1%.
Да сучасных пенсіянераў нельга прымяніць тэрмін “кансерватыўныя людзі”, падкрэсліла Вольга Масько. Многія ніколькі не саступаюць у актыўнасці засваення магчымасцяў картак маладому пакаленню: ажыццяўляюць плацяжы з мабільных тэлефонаў, у інтэрнэце, не кажучы ўжо пра зняцце наяўных грошай у банкаматах і разлікі за пакупкі ў магазінах, на аўтазапраўках. Наадварот, пенсіянеры больш узважана і ўдумліва падыходзяць да многіх рэчаў, у тым ліку і да выбару банкаўскіх паслуг. Так што магчымасці, якія дае клуб “Бархат” Беларусбанка, яны абавязкова ацэняць і не ўпусцяць сваю выгаду.
На сённяшні дзень у Шумілінскім раёне членамі клуба “Бархат” з’яўляецца без малога 500 чалавек. У Беларусі гэта лічба складае 240 тысяч, у Віцебскай вобласці – 31 тысячу чалавек.

Васіль ЮХНАВЕЦ, жыхар а.-г. Амбросавічы:
– Удзельнікам клуба “Бархат” я стаў нядаўна. Найперш мяне зацікавілі ўмовы прадастаўлення ўдзельніку клуба крэдыту “Час жыць”. Вельмі выгадныя ўмовы па ім прапануе Беларусбанк. Параіўся з жонкай –  і звярнуўся ў наш банк.
Крэдытам скарыстаўся, цяпер ужо ацаніў і тое, што, разлічваючыся карткай ў аптэцы, атрымліваю 5%-ную скідку на тавары, ды  і ў многіх папулярных магазінах райцэнтра:  у “Еўраопце”,  “Міні-маркеце”,  магазіне “Прадукты” ПГУП “Тамара-гандаль” атрымліваю скідкі.
Акрамя гэтага, як удзельнік клуба, атрымаў 15%-ную скідку пры афармленні дагавора добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці. Атрымліваецца добрая эканомія. Адным словам, задаволены.

У растэрміноўку, без пераплат – з картай “Магніт”
З карткамі растэрміноўкі, згадзіцеся, многія з нас знаёмыя. Такія карткі прывабліваюць людзей тым, што з іх дапамогай можна купіць тавар ці паслугу ў любы зручны момант, а грошы вярнуць банку пазней у вызначаны ім тэрмін.  Да таго ж без працэнтаў! У пачатку года “Беларусбанк” і міжнародная сістэма Mastercard таксама запусцілі новы прадукт – карту растэрміноўкі “Магніт” з вельмі прыцягальным наборам пераваг і бонусаў.
Самая вялікая выгада ў тым, што “Магніт” –  перш за ўсё картка растэрміноўкі, якая дазваляе аплаціць тавар часткамі і без працэнтаў у магазінах-партнёрах, колькасць якіх дасягае на сённяшні дзень больш за 9500 па ўсёй краіне. Максімальны тэрмін растэрміноўкі – 12 месяцаў.
Калі разлічвацца карткай «Магніт» не ў магазінах-партнёрах Беларусбанка альбо знімаць наяўныя грошы, гэта ўжо ідзе як авердрафтны крэдыт з выплатай працэнтаў, але на сённяшні дзень стаўка невялікая – усяго 11,5%.
Акрамя растэрміноўкі “Магніт” прадастаўляе кліенту паслугу вяртання (кэшбэк) часткі грашовых сродкаў з пакупак, а гэта ні многа ні мала – да 12%. Праўда, кэшбэк прадастаўляецца толькі ў выпадку аплаты тавараў і паслуг у сетцы партнёраў Беларусбанка за кошт уласных сродкаў на карце.
Кожны партнёр банка ў індывідуальным парадку ўстанаўлівае перыяд растэрміноўкі і памер кэшбэку. Уся інфармацыя пра гэта ёсць на сайце www.magnit.asb.by. Напрыклад, “Электрасіла” прапануе растэрміноўку 5 месяцаў і кэшбэк 5%, “Белвест” – растэрміноўку 3 месяцы і кэшбэк 3%,
фірменны магазін дамашняга тэкстылю “Блакіт” – растэрміноўку на 2 месяцы і кэшбэк у памеры 2%.
У нашым раёне прадуктовыя мага-зіны “Міні-маркет” (Шуміліна, Мікіціха, Обаль), магазін ПГУП “Тамара-гандаль”, “Вежа”, “Смак”, кафэ “Караван”, кафэ “Віраж” (Язвіна), прыватныя магазіны харчовых тавараў у Обалі, Слабадзе, Мішкавічах, Башнях, Крывым Сяле, а таксама магазіны “Ёршык”, “Шанс”, “Мечта” (Светласельскі), фотапаслугі, заамагазін,  “Аўтазапчасткі” ІП Лаўрыненка прадастаўляюць па карце “Магніт” тавары ў растэрміноўку на 1 месяц, а магазін “Аўтазапчасткі” (вул. Сіпко, МСО) – на 3 месяцы. Пры разліку за іх з карткі за кошт уласных сродкаў за кожную суму пакупкі вяртаецца 1% сумы, а ў магазіне “Аўтазапчасткі” (вул. Сіпко, МСО) – 3%. Трэба адзначыць, што пералік гандлёвых аб’ектаў пастаянна павялічваецца.
Зручнасць заключаецца і ў тым, што пра тэрміны і суму выплаты нагадае СМС-паведамленне, якое прыйдзе кліенту на мабільны тэлефон.
Стаць уладальнікам карткі можа любы грамадзянін старэй за 18 год, які мае пастаянную крыніцу даходу на тэрыторыі краіны. Падаць заяўку на карту растэрміноўкі можна не толькі традыцыйным спосабам – непасрэдна ў банку, але і ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт Беларусбанка www.belarusbank.by, а таксама праз інтэрнэт-банкінг ці М-банкінг, альбо па тэлефоне кантакт-цэнтра 147.
Так што, як бачым, карта “Магніт” – універсальная карта, запэўнівае дырэктар ЦБП №225 Вольга Масько, ёю можна карыстацца і як карткай растэрміноўкі, і як разліковай, і як звычайнай крэдыткай. Кліенты “Беларусбанка” ўжо паспелі ацаніць гэтыя перавагі.
У Шумілінскім раёне картай “Магніт” карыстаюцца 144 чалавекі. У Беларусі – 38600 чалавек, у Віцебскай вобласці – 5200 чалавек.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю па картках “Магніт”
і “Бархат” можна па тэл. 4-92-15,  у самім банку па адрасе:
г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, 31 альбо на сайце Беларусбанка www.belarusbank.by.

Іна Сачнёва, жыхарка г. п. Шуміліна:
– Уладальніцай карткі растэрміноўкі “Магніт” я стала ў сакавіку. Пра картку  мне расказала сваячка, якая працуе ў банку. Ведаючы, што я вельмі хачу набыць горны веласіпед, а грошай не пакупку не хапае, яна параіла скарыстацца такой выгаднай прапановай Беларусбанка.
Найперш парадавала тое, што не давялося губляць шмат часу на афармленне дакументаў. Літаральна за суткі супрацоўнікі банка мне аформілі картку растэрміноўкі, прычым, дакументы ніякія я не збірала, усё за  мяне зрабіў банк. Я набыла веласіпед у растэрміноўку на 6 месяцаў, нікому нічога не пераплаціла, засталася вельмі задаволеная.
Лічу, што ў падобных выпадках лепш заключыць дагавор з банкам і ў час з ім разлічвацца, чым прасіць у доўг у сяброў ці суседзяў.
Яшчэ адзін плюс у тым, што карта выдаецца на тры гады.  Зараз я працягваю карыстацца карткай “Магніт”: кладу на яе асабістыя грашовыя сродкі, разлічваюся ў магазінах-партнёрах банка, у тым жа “Еўраопце”, “Ёршыку”, “Міні-маркеце” і атрымліваю кэшбэк ад пакупак. У кожнага магазіна свой працэнт вяртання. Ведаю, што ў некаторых гандлёвых аб’ектах ён можа даходзіць  да 12%.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *