Вялікая адказнасць мацярынства

Актуалии Общество Семья

Вялікая адказнасць мацярынства

“Дачка паступіла ва ўніверсітэт, сын пайшоў вучыцца ў гімназію, і засталіся мы з мужам удвух – неяк пуста ў доме стала”, – успамінае Галіна Катлова той момант, калі прыйшло разуменне, што яны гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за лёс прыёмнага дзіця.

Уласныя дзеці ідэю падтрымалі, і ў сям’і з’явіліся сястрычкі – Каця і Маша. Рашыліся на двух, хоць спачатку планавалі ўзяць толькі адно дзіця.
І вось ужо амаль тры гады сям’я Катловых  такая вялікая, і ў выхаванні прыёмных дзяцей там прытрымліваюцца тых жа прынцыпаў, што і з роднымі па крыві. Жанчына прызнаецца, што адчувае на сабе вялікую адказнасць: найперш трэба выгадаваць добрых людзей, сумленных, працалюбівых, якія змогуць быць паўнацэннымі членамі грамадства. Навучыць усім жаночым справам дзяўчынак таксама надзвычай важна – будучыя гаспадыні растуць. Наогул, сям’я Катловых – а дзяўчынкі з першага дня сталі звяртацца да сваіх новых бацькоў “мама” і “тата” – стараецца даць дзецям усё тое, чаго яны былі пазбаўлены, калі знаходзіліся ў дзіцячым доме. Дзяўчынкі захапляюцца валейболам, наведваюць школу мастацтваў, вельмі любяць ездзіць у лес за грыбамі.
І сёлета Галіна Мікалаеўна Катлова, якая жыве ў Шуміліне і працуе ў райгазе, удастоена прэміі імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай. Шчыра віншуем з такой высокай узнагародай!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №80 ад 13.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *