В Шумилино отметили День матери

Актуалии Общество Семья

Напаўняючы свет любоўю

Гэта самае цёплае свята. Дзень маці. Дзень удзячнасці, сардэчнай радасці і самых шчырых віншаванняў. Колькі святочных паштовак было зроблена да гэтага дня стараннымі маленькімі ручкамі, колькі прыгожых букетаў паставілі матулі ў вазы, колькі доўгачаканых тэлефонных званкоў сагрэлі самыя чулыя сэрцы…
13 кастрычніка ў дзіцячай школе мастацтваў  ладзіліся свята “Для тых, хто жыццё дорыць і цеплыню”. У гонар маці гучалі вершы, песні, выконваліся танцы, ладзіліся выставы. Словы цёплых віншаванняў ад імя ўладаў у адрас усіх матуль раёна сказаў намеснік старшыні райвыканкама Алег Быкаў. Ён заўважыў, што якую б пасаду не займала жанчына, самым галоўным яе прызначэннем на зямлі застаецца мацярынства.
Алег Пятровіч павіншаваў з прысуджэннем прэміі імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай Галіну Катлову, і завочна – Вольгу Далецкую, з прысуджэннем ёй прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі (падчас раённых урачыстасцяў Вольга Далецкая знаходзілася на цырымоніі ўзнагароджання ў аблвыканкаме).
На свяце аб’явілі і ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Матуліна ўсмешка”. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, якая ўручала ўзнагароды, заўважыла, што ўсе работы напоўненыя цеплынёй, павагай і вялікай любоўю.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №81 ад 17.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *