28 кастрычніка – Дзімітраўская бацькоўская памінальная субота

Духоўнае Новости

28 кастрычніка – Дзімітраўская бацькоўская памінальная субота

Сёлета Дзімітраўская бацькоўская памінальная субота прыпадае не на лістапад, як гэта бывае звычайна, а на самы канец кастрычніка. Памінальная субота перанесена на 28 кастрычніка з-за супадзення са святам Казанскай іконы Божай Маці (4 лістапада).
Праваслаўная царква ў суботу перад днём памяці Святога Дзімітрыя Салунскага ўспамінае ўсіх воінаў, якія загінулі за веру і Айчыну на полі бою, а таксама ўсіх памерлых праваслаўных хрысціян. У гэты дзень усім праваслаўным варта пайсці ў царкву і царкоўным памінаннем ушанаваць памяць сваіх памерлых родных і сяброў. У час малітвы нашы сэрцы сальюцца ў адзінай малітве да Бога аб памілаванні іх, дараванні грахоў і ўсяленні іх у царства нябеснае.
Памінальныя службы пройдуць у 9.00 у храме Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна, вул. Сіпко) і храме прападобнага Сергія Раданежскага (в. Лескавічы).
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ,
благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў №84 ад 27.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *