13 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Актуалии Культура Новости

13 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры
Паважаныя работнікі  і ветэраны ўстаноў культуры раёна!
Са словамі ўдзячнасці віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Гэты святочны дзень з’яўляецца прызнаннем заслуг людзей творчых, якія дапамагаюць усім нам разумець і цаніць прыгожае, клапоцяцца пра захаванне народных традыцый і абрадаў.
Гэта дзень, калі шануюць музыкаў, артыстаў, работнікаў клубаў, музеяў, бібліятэк, школ мастацтваў, Дамоў культуры, Дамоў рамёстваў і іншых устаноў, чыя дзейнасць накіравана на захаванне культурных каштоўнасцей і памнажэнне культурнай спадчыны.
Менавіта дзякуючы вашай працы, чырвоныя дні календара і памятныя даты становяцца па-сапраўднаму святочнымі для людзей. Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай рабоце па іх увасабленні, жыхары нашага раёна жывуць цікавым насычаным жыццём, удзельнічаюць у культурных мерапрыемствах, якія пакідаюць вялікі след у душы кожнага. Многія з мерапрыемстваў, якія вы праводзіце з энтузіязмам і поўнай самааддачай, сталі традыцыйнымі і папулярнымі ў жыхароў і гасцей раёна.
Ваша праца падтрымлівае развіццё асобы, прывівае любоў да творчасці ў маладога пакалення.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі! Няхай скараюцца творчыя вышыні, рэалізуецца духоўны патэнцыял.
Жадаем вам і вашым блізкім здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2019 г.