Рейд по неблагополучным семьям в Николаевском сельсовете

Общество

А про детей забыли

Быць бацькамі і піць «чарніла» – несумяшчальна!
У мінулы чацвер карэспандэнт раённай газеты разам з прадстаўнікамі аддзела адукацыі і аддзела ўнутраных спраў райвыканкама адправіўся ў рэйд па нядобранадзейных сем’ях. На гэты раз – у Мікалаёўскі сельсавет.
Пасля прыняцця Дэкрэта №18 сітуацыя мяняецца да лепшага. Жорсткі кантроль за бацькамі, якія злоўжываюць спіртнымі, прыносіць плён. Праўда, яшчэ не ўсе зразумелі, што дзяржава не дазволіць здзекавацца з малых.
Напачатку пабывалі ў вёсцы Бубалі. Бацькі цвярозыя, ёсць гаспадарка, дагледжаны агарод, гаспадыня прапанавала гасцям пачаставацца чарніцамі. У сям’і – лад ды спакой.
А вось у Кардоне пабачылі зусім іншую карціну. Святлана Ц. пабачыла з акна, што да яе ідуць госці, паспела падрыхтавацца: схавала бутэльку віна, а вось стакан з бурай вадкасцю не паспела. Пачала тлумачыць, што абсалютна цвярозая і толькі пагроза, што яе адвязуць на медыцынскае абследаванне, прымусіла Святлану сказаць, што выпіла. Неўзабаве знайшлі і паўбутэлькі віна. Размаўляць з жанчынай не было сэнсу: “у яе ўсё добра”. А вось тое, што на вячэру для сямігадовай дачкі нічога не прыгатавана – не бяда, відаць, дап’е віно… і прыгатуе. Затое прэтэнзій пачулі зашмат, маўляў, ніхто ёй не дапамагае, а толькі ўсе перашкаджаюць нармальна жыць. Мажліва, пасля пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх, куды выклікалі Святлану, жанчына задумаецца пра лёс сваёй дачкі і свой таксама.
А ў другой кардонскай сям’і маці была цвярозая. Праўда, хатняй цеплыні і ўтульнасці ў кватэры мы не адчулі. Відаць, жанчына прывыкла жыць, як у хляве, прыбраць у хаце, навесці парадак – гэта не для яе.
Таксама падчас рэйду наведалі нядобранадзейныя сем’і ў Мікалаёве.
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *