Шумилинский ретро-костюм пожарного признан лучшим на республиканском конкурсе

Новости Общество

Наш касцюм пажарнага – лепшы

Шумілінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях стаў лаўрэатам І ступені ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы касцюм пажарных XIX-XX стагоддзяў.

У фінал нашы ратавальнікі прайшлі пасля ўпэўненага выступлення  на абласным этапе, дзе занялі  другое месца.

Прэзентаваць і абараняць касцюм даверылі старшаму інспектару-ратавальніку РАНС Канстанціну Недарэзаву – і ён справіўся бліскуча.

Конкурс праводзіўся ў межах святкавання Дня пажарнай службы. Ён меў на мэце папулярызаваць гістарычную спадчыну пажарнай аховы, выклікаць цікавасць да гісторыі пажарнай справы і пашырыць веды пра прафесію, якая штодня захоўвае чалавечыя жыцці.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *