Волонтёры шьют защитные маски для медиков

Общество

Калі  важная кожная  строчка

  Агульная бяда аб’ядноўвае людзей без усялякіх распараджэнняў і разнарадак. Да прыкладу, даведаўшыся, што райбальніцы трэба дапамога, Яўгенія Шарыпава з Шуміліна кінула кліч у сацыяльных сетках з просьбай адазвацца тых, хто ўмее шыць. Яна ахвотна дзялілася з валанцёрамі ўласным запасам тканіны. Работа пайшла.

– Дзяўчаты прыязджалі за тканінай з Обалі, Язвіна, Крывога Сяла, – расказала Яўгенія. – Ды і шылі маскі па начах, бо днём многія занятыя на рабоце. У іншых нават швейных машынак няма – дык яны рукамі.

  Да добрай справы далучыліся Кацярына Ізафілава, Ірына Бондарава, Галіна Аляксеева, Таццяна Сторажава, Таццяна Дарафеева, Наталля Лабабрэева, Таццяна Раманава, Святлана Мельнік, Інга Магучая, Святлана Быкоўская, Крысціна Шчамялёва, Алена Ганушчанка і Надзея Кірэева, Вольга Ганушчанка, Анастасія Намеснікава, Марына Дрыбко, Ірына Лазаркова і іншыя. Многія шыюць з уласнай тканіны. У райбальніцу перадалі ўжо каля 500 штук масак. Работа працягваецца.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА

Надрукавана ў №29 ад 14.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *