На «прямую линию» председателя Шумилинского райсовета поступило 8 обращений, преимущественно коммунального характера

Актуалии Общество Президент

Пытанні – камунальныя
З васьмі зваротаў да старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай, якая ў суботу праводзіла “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян, шэсць у той ці іншай ступені тычыліся работы камунальных службаў. І прыемна, што першы званок быў з падзякай шумілінскім камунальнікам, якія наладзілі падачу гарачай вады ў адзін са шматкватэрных дамоў райцэнтра.
Але астатнія закраналі розныя праблемы з аказаннем жыллёва-камунальных паслуг. Сярод запытаў жыхароў раёна былі пытанні пра рамонт вуліцы Цэнтральнай у Дабеі і ўладкаванне праезду ў адзін з двароў у Шуміліне, прачыстку сцёкавага канала і пытанні платы за паслугі. Работніца керамічнага завода, у якой заканчваецца кантракт, прасіла дапамагчы з працаўладкаваннем. Жыхарка аграгарадка Башні звярнулася з просьбай арганізаваць прыпынак аўтобуса ў пачатку населенага пункта – маўляў крыўдна, што аўтобус праязджае міма дома і прыходзіцца далёка вяртацца. З кожным чалавекам Ірына Мікалаеўна вяла грунтоўную размову, высвятляла абставіны, прапаноўвала розныя варыянты рашэння ўзнікшых пытанняў.
З групай жыхарак райцэнтра, якія прасілі вырашыць праблему з агародамі, што трапілі пад знос, старшыня раённага Савета дамовілася сустрэцца пасля прыёму грамадзян, каб разам з землеўпарадкавальнай службай і заяўніцамі вывучыць сітуацыю на месцы і знайсці магчымае рашэнне.
Зразумела, што далёка не ўсе пытанні можна вырашыць хутка і станоўча. Напрыклад, калі раней у раёне было шмат рабочых вакансій і ўладкавацца на новую працу было нескладана, то зараз пераважная большасць вакансій патрабуе пэўнай спецыяльнасці, некваліфікаваныя работнікі незапатрабаваны. Ці, як з тым аўтобусам: каля кожнай хаты прыпынак не зробіш, ёсць пэўныя нарматывы па адлегласці паміж прыпынкамі. Усе звароты накіраваныя ў адпаведныя службы для вывучэння сітуацыі і рашэння праблемных пытанняў, ці для кампетэнтнага адказу заяўніку.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *