Угроза гриппа? Сергей Конышев советует прививаться

Здоровье

Імунітэт захоўваецца ўвесь год

У раёне з 1 кастрычніка пачалася сезонная імунізацыя супраць грыпу

Пра вакцыну
Для імунізацыі ў арганізацыях аховы здароўя прымяняецца вакцына грыпол плюс (вытворчасці Расійскай Федэрацыі). Гэта ўдасканалены тып супрацьгрыпознай вакцыны, якая не ўтрымлівае шкодных кансервантаў, таму яе прымяненне дазволена нават дзецям, а таксама цяжарным і кормячым жанчынам. Вакцына інактываваная, гэта значыць, што ў яе складзе ўтрымліваюцца не жывыя ўзбуджальнікі грыпу, а толькі фрагменты вірусных цел. У склад вакцыны ўключаны поліаксідоній, дзеянне якога накіравана на стымуляванне імунітэту і павелічэнне імунагеннасці прэпарата.

Дзеянне вакцыны
Пасля ўвядзення вакцыны ў арганізме на працягу 8-10 дзён фарміруюцца антыцелы да вірусу, і выпрацоўваецца імунітэт, які захоўваецца на працягу 12 месяцаў. Вакцына грыпол плюс рэдка правакуе ўскладненні і непрадбачаныя рэакцыі.  Яна лічыцца адной з самых небяспечных вакцын, яе добра пераносяць і дарослыя, і дзеці. Нават калі чалавек захварэў пасля прышчэпкі, то вірусная інфекцыя працякае лёгка.
Супрацьпаказаннем да выкарыстоўвання вакцыны з’яўляецца алергія на курыны бялок ці іншыя кампаненты вакцыны.
Правядзенне вакцынацыі супраць грыпу на працягу некалькіх год станоўча ўплывае на зніжэнне захворваемасці грыпам. У 2017 годзе зарэгістраваны толькі адзін выпадак захворваемасці грыпам сярод дзяцей. Наогул па вобласці зарэгістравана 185 выпадкаў.
Дарэчы, установы адукацыі не зачыняюцца на каранцін па прычыне в

Бясплатна і за грошы

Прафілактычную прышчэпку можна зрабіць бясплатна ў арганізацыі аховы здароўя пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў. У многіх арганізацыях вакцынацыю работнікаў аплачвае прафсаюз. Можна зрабіць прышчэпку і на платнай аснове.
Здароўе – самая вялікая каштоўнасць кожнага чалавека, але абаронныя механізмы арганізма часам не могуць супрацьстаяць мікробам і вірусам, а лекавыя прэпараты не заўсёды эфектыўныя.
Шумілінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі пераканаўча рэкамендуе насельніцтву раёна прыняць удзел у вакцынацыі супраць грыпу.
Сяргей КОНЫШАЎ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №84 ад 27.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *