Молодых специалистов пригласили на встречу с руководством района

Актуалии Молодёжь Президент

Рызыкуйце, стварайце, перамагайце!

28 кастрычніка ў дзіцячай школе мастацтваў прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі. Разам са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Снаравым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Новікавай на сустрэчу прыйшлі  намеснікі кіраўніка раёна, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія папоўнілі свае рады маладымі кадрамі.
Перспектыўным назваў рэгіён Аляксандр Снараў, звяртаючыся да маладых людзей. Мадэрнізацыя вытворчых прадпрыемстваў, павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва жылля, стварэнне спрыяльных умоў для прыватнай ініцыятывы – усё гэта адкрывае магчымасці маладым прымяніць на практыцы ўменні і веды, атрыманыя падчас вучобы, а галоўнае – застацца жыць у Шумілінскім раёне. “Рызыкуйце, стварайце, перамагайце!” –  сказаў Аляксандр Іванавіч і абазначыў сваю гатоўнасць выслухаць любы зварот і прапанову, якія паступяць ад маладых спецыялістаў, у любы час.
Як пацвярджэнне прывабнасці рэгіёна для жыцця прагучалі словы Паўла Манака, кіраўніка буйнейшага вытворчага прадпрыемства раёна – Обальскага керамічнага завода: “Я ніводнага разу не пашкадаваў пра тое, што пасля заканчэння вучобы вярнуўся жыць і працаваць у Шумілінскі раён”. Ён расказаў пра завод, пра маладзёжную палітыку, якая вядзецца на прадпрыемстве.
Маладым расказалі пра раён, пра магчымасці, якія адкрывае членства ў такіх арганізацыях, як БРСМ і “Белая Русь”, пра льготныя крэдыты, якія дапамогуць ім узняцца на ногі. Са словам у адказ выступіла псіхолаг раённай бальніцы Анастасія Баганава, якая, як, дарэчы, і большасць маладых спецыялістаў, вярнулася на работу ў родны раён.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №85 ад 31.10.2017 г.



2 комментария по теме “Молодых специалистов пригласили на встречу с руководством района

  1. Бяжыце, не аглядаючыся.Трызненнем дормоедов сыты не будзеш,не кажучы ўжо пра ўпэўненасць у заўтрашнім дні…

  2. разам з гэтымі шарамі назаўжды ад вас ляцяць вашы мары…з лапшой на вушах ад кіраўніцтва ідзіце ў сустракаць перадсмяротную агонію Шумілінскага раёна

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *