Алексей Кривко: Шумилинская ПМК-70 работой обеспечена полностью, нужны рабочие руки

Актуалии Экономика

Ёсць жаданне расшырыцца, а працоўных рук не хапае

ПМК-70 – адно з нямногіх будаўнічых прадпрыемстваў вобласці, якое на сённяшні дзень можа дазволіць сабе такую раскошу, як працаваць без авансаў з боку заказчыка. Менавіта гэта з’яўляецца адным з тых плюсаў, дзякуючы якому шумілінскія будаўнікі выйграюць тэндары на рамонт, будаўніцтва і рэканструкцыю аб’ектаў.

У гэтым годзе, да прыкладу, працуюць на рамонце дамоў, жывёлагадоўчых аб’ектаў, газаразмеркавальных пунктаў у Віцебскім, Ушацкім, Лепельскім раёнах. Зараз рупяцца на рамонце пяці шматпавярховак у Обалі.
«Аб’ём падрадных работ, выкананых сваімі сіламі за студзень-верасень, склаў 3,7 мільёна рублёў, – расказаў дырэктар ПМК-70 Аляксей Крыўко. –   Сёлета наша прадпрыемства забяспечана работай поўнасцю.  Больш таго, мы дбаем пра будучыню: на наступны год ужо маем больш за 60%  неабходных работ. Рэпутацыю мы заслугоўвалі доўга».
Аляксей Юр’евіч жартуе, што за час, які ён узначальвае прадпрыемства (а гэта 5 гадоў), “практычна закончыў будаўнічы ўніверсітэт”. І мяркуючы па здабытках прадпрыемства, у кіраўніка ПМК-70 “дыплом выдатніка”.
Работа на прадпрыемстве арганізавана так, каб браць сабе будаўнічыя аб’екты ў радыусе ста кіламетраў ад Шуміліна. Падлічылі, што далей “ісці” нявыгадна, бо растуць і б’юць па кішэні транспартныя выдаткі. На прадпрыемстве даўно навучыліся эканоміць і берагчы кожны рубель.
ПМК-70 заслужыла добры аўтарытэт у блізляжачых раёнах. Напрыклад, год таму пабудавалі шматкватэрны дом у маладзёжным квартале па вуліцы Камсамольскай у Гарадку. А ў наступным годзе непадалёк запланавана будаўніцтва яшчэ аднаго дома. Шумілінскія будаўнікі спадзяюцца на перамогу ў тэндары.
Зараз на прадпрыемстве працуе 250 чалавек. Ёсць жаданне пашыраць аб’ёмы вытворчасці, але не хапае працоўных рук. Менавіта з-за дэфіцыту кадраў (муляраў, тынкоў-шчыкаў, аддзелачнікаў у раёне не знайсці) кіраўніцтва ПМК-70, як кажуць, умервае свой апетыт.
У ПМК-70 стараюцца ўмацоўваць рэпутацыю і паляпшаць умовы працы будаўнікоў. У планах – набыць экскаватар і пагрузчык, не перашкодзіў бы бетонаўкладчык ці бетонная помпа. А. Ю. Крыўко расказаў, што прадпрыемства мяркуе пашыраць экспарт. Маецца на ўвазе рэалізацыя палетнай дошкі і колатых дроў, якія карыстаюцца папулярнасцю ў Германіі і краінах Прыбалтыкі. Такі ж тавар патрабуецца і Кітаю. Але кітайцы прад’яўляюць да яго высокія патрабаванні: трэба, каб дровы былі сухія. Каб трымаць марку і не ўпусціць пакупнікоў за мяжой, ПМК-70 набыў спецыяльны сушыльны комплекс, які прыбудзе на прадпрыемства ўжо ў лістапдзе.

Ларыса ЗАЙЦАВА.     Фото Александра ШЕДЬКО.

Надрукавана ў № 87 ад 10.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *