Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Кашалёк
Жыхарка в. Лявонава на рынку ў Обалі забыла на адным з прылаўкаў кашалёк, у якім было 95 рублёў і банкаўская картка. Хто прыбраў да рук чужы кашалёк –  разбіраюцца супрацоўнікі РАУС.
Ля новабудоўлі
З будаўнічага вагончыка ля новабудоўлі ў в. Гародна прапаў бензагенератар, каналізацыйныя трубы і іншыя будаўнічыя матэрыялы на агульную суму 637 рублёў. Па да-дзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.
Угон
У Наваполацку нецвярозы мужчына заказаў таксі і адправіўся на ім у Мішневічы. Калі прыехаў да месца прызначэння, вырашыў не плаціць і пачаў пагражаць таксісту нажом. Таксіст, якому ўдалося збегчы, паведаміў пра здарэнне ў міліцыю. А тым часам пасажыр сеў за руль чужога аўто і накіраваўся ў бок Сіроціна. Дзякуючы навігатару, які быў устаноўлены ў таксі, супрацоўнікі РАУС хутка знайшлі ўгоншчыка. Ім аказаўся ўраджэнец Мішневіч, раней судзімы за крадзеж і ўгон аўто. Мужчына затрыманы, супраць яго будзе ўзбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Наезд
На аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень (ля Добрына) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Вадзіцель дакладна неўстаноўленага аўтамабіля (мяркуюць, што гэта была “Таёта”) наехаў на гужавую павозку, якая рухалася ў спадарожным накірунку. Вадзіцель з месца здарэння уцёк. Пацярпелы кіроўца гужавой павозкі (віцяблянін, які прыехаў у Добрына да сваякоў) з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу. Па да-дзеным ДТЗ узбуджана крымінальная справа. Вядзецца следства. Супрацоўнікі ДАІ звяртаюцца да жыхароў раёна: калі камусьці вядомы падрабязнасці ДТЗ, тэлефануйце па нумары 4-18-50.
Занос
Жыхарка Полацка, якая ехала на аўтамабілі “Рэно” па аўтадарозе Р-20 (за г. п. Обаль), дапусціла бакавы занос аўто. У выніку чаго не справілася з кіраваннем і перакулілася. Пасажырка, таксама жыхарка Полацка, атрымала цялесныя пашкоджанні і дастаўлена ў бальніцу. Па дадзеным ДТЗ праводзіцца праверка.

Са Следчага камітэта

Не справіўся з кіраваннем
Як паведаміў начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Трошчанка, райаддзел узбудзіў крымінальную справу ў адносінах да вадзіцеля з Крывога Сяла. Мужчына па дарозе ў Шуміліна не справіўся з кіраваннем: аўтамабіль “Фальксваген” у вёсцы Лескавічы ўехаў ў сцяну кінутага памяшкання. Вадзіцель і пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Крымінальныя жарты
“Жарты” двух 19-гадовых жыхароў Шуміліна закончыліся ўзбуджэннем крымінальнай справы. Маладыя людзі каля дзвюх гадзін ночы вырашылі “пажартаваць” з жыхарамі аднаго з дамоў райцэнтра. Напачатку яны адключалі электрычнасць, а калі жыхары зрабілі ім заўвагу, то пабілі іх. З юнакоў следчыя райаддзела ўзялі падпіску аб нявыездзе.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр Шэдзько.
Надрукавана ў №88 ад 14.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *