Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні, якія адбыліся на тэрыторыі нашага раёна, расказаў першы намеснік началь-ніка РАУС Ігар Аляксандравіч Шаціла.

Крадзеж
Індывідуальны прадпрымальнік з Обалі паведаміў у РАУС, што абакралі гандлёвае памяшканне, якое ён арандуе ў будынку магазіна райспажыўтаварыства. Прапалі адзенне, абутак, бытавая хімія і іншыя тавары. Агульны ўрон складае 116 мільёнаў рублёў.
Па дадзеным крадзяжы ўзбуджана крымінальная справа, злачынцы вышукваюцца.

Катаванне
Работнікі Шумілінскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра паведамілі супрацоўнікам РАУС трывожны факт: жанчына з Обалі б’е свайго сына, наносячы яму цялесныя пашкоджанні. Як высветлілася, гэта жанчына была раней судзімая за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. За катаванне сына (ч. 2 арт. 15 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) жанчыне пагражае абмежаванне волі ад 1 да 3 гадоў або пазбаўленне волі ад 1 да 5 гадоў.

Зборы
Жыхар Шуміліна ўхіляўся ад ваенных збораў. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Згодна з арт. 436 ч.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы”  яму пагражае штраф або папраўчыя работы да аднаго года, або арышт.

Гараж
У гаражы жыхара райцэнтра невядомыя злодзеі пашкодзілі навясныя замкі. Прапаў відэарэгістратар і набор сталярных інструментаў на суму больш за два мільёны рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Без правоў

Жыхар Шуміліна некалькі гадоў таму быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў за тое, што сеў за руль МТЗ у нецвярозым стане. Несапраўдныя правы мужчына ў дзяржаўтаінспекцыю не здаў. Нядаўна супрацоўнікі ДАІ спынілі яго за рулём трактара ў райцэнтры. Несапраўдныя правы, якія ён прад’явіў, былі канфіскаваны. Мужчыну пагражае штраф да 6 БВ.

Нецвярозы
На вуліцы Юбілейнай у Шуміліне быў затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які кіраваў вялікагрузным аўтамабілем “Рэно” ў стане алкагольнага ап’янення. Мужчыну пазбавілі вадзіцельскіх правоў на тры гады. Парушальніку, які дэпарціраваны ў Расійскую Федэрацыю, прыйдзецца заплаціць штраф памерам у 60 БВ. Мужчыну забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Пешаход
Супрацоўнікі ДАІ на аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень прыпынілі нецвярозага жыхара в. Юрава, які ішоў пасярэдзіне праезнай частцы, а не па абочыне, як патрабуюць правілы дарожнага руху.
На парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 5 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №23 ад 22.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *