Криминал. Происшествия

Происшествия

Пагроза забойства

Супраць жыхара Язвіна ўзбуджана крымінальная справа.  Знахо-дзячыся ў доме сястры, якая жыве ў гэтай жа вёсцы, мужчына пагражаў ёй забойствам, схапіў за шыю і спрабаваў душыць. Максімальнае пакаранне, што пагражае мужчыну, – абмежаванне волі да 2 гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Вымяральнік

У РАУС звярнулася кіраўніцтва ПМК-70 і паведаміла, што з рабочага кабінета прапаў вымяральнік вільготнасці драўніны. Кошт прыбора ацэнены ў 985 рублёў. Злодзеі вышукваюцца.

Самакат

У жыхара райцэнтра, які жыве ў шматпавярховым доме, дзіцячы самакат захоўваўся на пляцоўцы.  Нядаўна самаката не стала, з гэтай нагоды мужчына звярнуўся ў міліцыю. Па гарачых слядах міліцыянеры высветлілі, што самакат украла непрацуючая жыхарка Полацка. Украдзенае канфіскавана і будзе вернута гаспадару.

Акцыя

29 лістапада супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Лепшы цюнінг для машын – падрыхтоўка зімовых шын». Падчас акцыі работнікі дарожна-патрульнай службы правядуць сустрэчы ў калектывах, прафілактычныя гутаркі з вадзіцелямі наконт бяспекі дарожнага руху ў зімовых умовах і нагадаюць, што зімовыя шыны павін-ны стаяць на аўтамабілях з 1 снежня па 1 сакавіка.

Не ўступіў дарогу

На перакрыжаванні вуліц Мала-дзёжная і Дачная адбылося ДТЗ.  Жыхар райцэнтра на “Міцубісі” пры выездзе на галоўную дарогу не ўступіў дарогу аўтобусу ПАЗ, які належыць Полацкаму аўтапарку. Аўтамабілі атрымалі пашко-джанні, людзі не пацярпелі. На жыхара райцэнтра складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф да 5 БВ.

Яміна

Жыхар Мінска, які ехаў на асабістым аўтамабілі “Фальксваген-Гольф”, у Ласвіцкіх “наскочыў” на вялікую яміну і пашкодзіў аўто. Мужчына з месца ДТЗ з’ехаў і толькі праз некаторы час звярнуўся ў міліцыю. Праводзіцца праверка службовай асобы ДРБУ-204, якая адказная за ўтрыманне гэтай дарожнай сеткі. А супраць пацярпелага вадзіцеля складзены два адміністрацыйныя пратаколы: за тое, што пакінуў месца ДТЗ, і за кіраванне транспартным сродкам без тэхагляду.

Без правоў

Падчас чарговага рэйду супрацоўнікі ДАІ спынілі на аўтадарозе Лявонава-Кардон жыхара Лявонава, які ехаў на аўтамабілі ВАЗ-2109. Пры гэтым не меў пры сабе правоў, страхоўкі і тэхагляду на аўтамабіль. На мужчыну складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, пагражае штраф да 20 БВ.

Людміла ЗУЙКОВА.

Надрукавана ў №92 ад 26.11.2019 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *