Греко-римская борьба: наши борцы на пъедестале в области и республике

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Выдатна выступілі барцы з нашага раёна на абласным першынстве па грэка-рымскай барацьбе сярод кадэтаў: заваявалі тры першыя і адно другое месцы. Обальскія спартсмены Цімафей Карасёў, Мікіта Барсукоў і Дзмітрый Кучмароў  (трэнер Пётр Ганушчанка) атрымалі перамогі адпаведна ў вагавых катэгорыях 42 кг, 60 кг і 85 кг. Кірыл Крыўко з Шуміліна (трэнер Юрый Сцяпанаў)  заняў другое месца ў вагавой катэгорыі 100 кг.
*  *  *
У Гомелі прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза партызана Ц. С. Барадзіна. Ягор Ганушчанка (трэнер Пётр Ганушчанка)  ў вагавой катэгорыі 84 кг заняў другое месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №89 ад 17.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *