В Шумилино прошёл волейбольный турнир на призы «Белой Руси»

Общество Спорт, туризм

На прызы “Белай Русі”

У пятніцу, 17 лістапада, у Шумілінскай СДЮШАР прайшоў валейбольны турнір на прызы раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”. За перамогу змагаліся каманды, за якія гулялі дзяржаўныя служачыя і кіраўнікі прадпрыемстваў з Шумілінскага, Сенненскага і Бешанковіцкага раёнаў. Каманды Шумілінскага і Сенненскага раёна ўзначальвалі старшыні райвыканкамаў Аляксандр Снараў і Васіль Чарэднік.
На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў кіраўнік раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вячаслаў Емельянаў адзначыў, што 10 год назад у нашай краіне была створана ГА “Белая Русь”. Гэтага часу хапіла, каб аб’яднанне заняла трывалае месца ў грамадска-палітычным жыцці краіны. “Белая Русь” падтрымлівае многія накірункі, у тым ліку і спорт. Вячаслаў Емельянаў  выказаў спадзяванне на тое, што сённяшні валейбольны турнір стане традыцыйным, а колькасць яго ўдзельнікаў будзе пастаянна павялічвацца.
На валейбольнай пляцоўцы жарсці разгарэліся сур’ёзныя: ні адна з каманд проста так аддаваць ачкі не збіралася. На першы план  выйшла сыгранасць каманд. І тут ухвальных слоў заслужылі валейбалісты нашага раёна: ігракі няблага разумелі адзін аднаго на пляцоўцы, у выніку гэтага даволі часта атрымліваліся прыгожыя і эфектыўныя камбінацыі. У сваім першым матчы шумілінцы не пакінулі шансаў сенненскай камандзе. А вось у рашаючым матчы – супраць каманды Бешанковіцкага раёна – спартыўная  фартуна адвярнулася ад гаспадароў турніру. У выніку першае месца – у каманды Бешанковіцкага раёна, другое – Шумілінскага, трэцяе – Сенненскага. Намінацыю “самы карысны ігрок” атрымаў Аляксандр Снараў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №90 ад 21.11.2017 г.



1 комментарий по теме “В Шумилино прошёл волейбольный турнир на призы «Белой Руси»

  1. Чаму гэта яны па рабочых днях дур’ю маюцца? Мо справаў сур’ёзных няма?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *