Ученики Кардонской школы заботятся о памятниках и обелисках

Актуалии Образование

Ля абеліскаў і помнікаў – парадак

У пачатку лістапада, калі практычна ўсе дрэвы стаяць аголеныя, самы час навесці парадак да зімы ля брацкіх могілак і абеліскаў. З граблямі і мётламі ў руках мы ўбачылі на мінулым тыдні сямікласнікаў Кардонскай школы, якія прыбіралі ля памятнага знака, што ўстаноўлены ў аграгарадку.
“Што гэта за помнік?” – пытаюся ў дзяцей. “А што, хіба вы не ведаеце? – кажуць дзеці. – Гэты помнік устаноўлены ў гонар нашых землякоў, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Ініцыятарам ўзвядзення абеліску выступілі работнікі мясцовай гаспадаркі – КУСГП “Ульскі”. На абеліску – прозвішчы загінуўшых. Сярод іх ёсць і сваякі вучняў нашай школы. Мы даглядаем помнік круглы год. Падмятаем, падграбаем, убіраем апалае лісце, а зімой расчышчаем снег”.
Дарэчы, гэта не адзіны абеліск, над якім узялі шэфства вучні мясцовай школы. “За намі замацаваны брацкія могілкі ў Кардоне і Камачыне, а таксама салдацкая магіла ў Шодзіках, – расказаў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Кардонскай школы Аляксей Барысевіч. – Абеліскі і помнікі – гэта наша  памяць. І калі вучні наводзяць тут парадак, яны звяртаюцца да гісторыі роднага краю”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 21.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *