Причиной трагедии может стать обыкновенный отопительный котёл

Безопасность Общество

А твой кацёл надзейны?

Дамы згараюць і разбураюцца не толькі ад непатушаных цыгарэт ці няспраўных печак. Прычынай трагедыі можа стаць і звычайны ацяпляльны кацёл.

У зону рызыкі трапляюць, як правіла, тыя катлы, якія працуюць не ўвесь час, а эпізадычна. Слабыя месцы знаходзяцца там, дзе сістэму ацяплення можа “прыхапіць” лядком – гэта пашыральныя бакі, цыркуляцыйныя трубы і халодныя памяшканні тыпу паддашкаў. Асноўнай прычынай узрывання катлоў  з’яўляецца замярзанне сістэмы ацяплення, пры якім вада ў трубах перастае цыркуляваць, а паліва пры гэтым працягвае гарэць. Вада ўнутры закіпае,  ціск пары ўсярэдзіне сістэмы пачынае вельмі хутка расці. У некаторы момант будзе дасягнута крытычная кропка павышэння ціску, якую метал не зможа вытрымаць. У лепшым выпадку ўсё закончыцца бітым шклом, у горшым – разбурэннем канструкцый і гібеллю людзей.
Трэба, каб  мантаж і наладку сістэм праводзілі толькі спецыялізаваныя арганізацыі, работнікі якой правядуць навучанне ўладальніка правілам бяспечнай эксплуатацыі катла і ацяпляльнай сістэмы і зробяць адзнаку пра гэта ў пашпарце катла.
Карыстацца самаробнымі катламі таксама нельга. За апошнія пяць год восем катлоў, якія ўзрываліся, былі самаробнымі.

Надрукавана ў №90 ад 22.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *