Как компенсируют горе-родители государственные расходы на содержание их детей

Власть Общество

Каб былі ўзгодненасць і плён
Адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта № 18 у частцы кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне дзяцей гора-бацькамі. Савет вёў намеснік старшыні  райвыканкама А. М. Зайцаў.
Аб выніках рэйдаў “Сям’я — без насілля” за першае паўгоддзе далажыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Л. А. Грузневіч. Праведзена было 23 рэйды, 7 сямей былі разгледжаны на камісіі. Эфект ад выездаў ёсць, іх трэба практыкаваць і ў далейшым. Праўда, Людміла Аляксееўна занепакоена тым, што ігнаруюць часам падобныя акцыі самі работнікі міліцыі. Пісаліся прадстаўленні на імя начальніка РАУС, але воз кратаецца марудна.
Аб прафілактычнай і выхаваўчай рабоце ў асяроддзі моладзі дакладваў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама П. У. Спірыдонаў. Гаворка вялася аб добраахвотных моладзевых клубах, аб рознаўзроставых атрадах і іншых формах работы з падлеткамі ў канікулярны час.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі А. В. Налецкая расказала аб сітуацыі з кампенсацыяй выдаткаў на ўтрыманне дзяцей сіламі абавязаных бацькоў.  Сумы неплацяжоў вырастаюць, чатыры чалавекі значацца ў ліку хранічных неплацельшчыкаў.
Аб рабоце з абавязанымі асобамі на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм расказала інспектар па кадрах ПМС А. С. Грыгор’ева.  Наогул жа ў нашым раёне такі кантынгент налічвае 123 чалавекі. Народ капрызны, ахвочы ўвільваць ад работы пры кожным зручным выпадку. То не пад’ехала машына, каб завезці каторага на працоўнае месца, то раптам той-сёй занядужаў пасля бурнай ночы… Даводзіцца “ваяваць” з імі і міліцыі, і цывільнаму люду. Многіх абавязаных афармляюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Па словах старшага інспектара аддзялення аховы парадку і прафілактыкі РАУС А. А. Шацілы, хранічна не хапае, аднак, туды жаночых пуцёвак, і здараецца часам так: суд прайшоў, і ходзіць каторая жанчына і лынды б’е, казырае: “Мяне судзілі, на работу не пайду”.
Падчас размовы разгледжана ўзгодненасць у дзейнасці ўсіх зацікаўленых структур раёна па вырашэнні акрэсленых у размове праблем.
У рабоце каардынацыйнага савета ўдзел браў пракурор раёна Я. Ю. Гуляеў.
Мікалай ЯНЧЫН.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *