Шефская помощь селу в уборке урожая.

Актуалии Общество Сельское хозяйство Экономика

60 памочнікаў – гэта сіла
У гарачы час жніва сяло асабліва адчувае недахоп спецыялістаў. І сёлетняя ўборачная не абышлася без памочнікаў: з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў сельскую гаспадарку накіравана працаваць у калгасы чатыры дзесяткі чалавек.
“Зернеўборачнай тэхнікі хапае, на палетках працуюць каля 60 камбайнаў, – расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству В. У. Коваль. – Толькі у гэтым годзе пабагацелі на 21 камбайн.  Але ж у некаторых гаспадарках, напрыклад, у “Ульскім” і “Баравінцы”,  няма каго пасадзіць за штурвал”.
Іншым гаспадаркам не хапала аператараў на сушылку, механізатараў, слесараў і токараў. Дапамаглі шэфы. Больш за ўсё іх накіраваў камунгас — 16 і лясгас — 9 чалавек адправіў. У “Ульскім” чатыры работнікі Обальскага керамічнага завода працуюць на адвозцы зерня. Перакваліфікаваліся ў токараў і машыністаў сушыльных агрэгатаў рабочыя аддзела адукацыі.
Больш за ўсіх памочні-каў прыехала ў “Ульскі” – 9 чалавек, 6 памочнікаў накіраваны ў “Лаўжанскі”, па 5 – у “Мішневічы”, “Райаграсервіс” і “Баравінку”.
Увогуле сярод шэфаў шмат тых, хто працуе некалькі гадоў запар падчас пасяўной і ўборачнай. Напрыклад, Мікалай Лазука з лясгасу, Аляксандр Званок з аддзела адукацыі, Юрый Масько і Сяргей Іваноў з камунгасу.
На адвозцы зерня працуе 58 машын і трактароў. За баранку некаторых з іх таксама селі памочнікі з прадпрыемстваў раёна.
Жніво – справа агульная. З Кастрычніцкага раёна  Віцебска да нас накіраваны 5 механізатараў, 11 вадзіцеляў, 6 рамонтных рабочых”, – расказаў вядучы спецыяліст райсельгасхарчу І. Л. Шчарбінін. Прычым, некаторыя арганізацыі накіравалі вадзіцеляў з ўласным аўто: у “Бара-вінцы” развозяць абеды на ГАЗ-53 з “Другасчэрмету”, у “Прыдзвінскі”  прыехалі памочнікі  з “Хладкамбінату”. Токары, слесары, зваршчыкі прыехалі з “Віцебскводаканала”, “Зеленбуда”, “Гарызонта”і іншых віцебскіх прадпрыемстваў.
Усяго ў калгасах працуюць каля шасцідзесяці памочнікаў з розных прадпрыемстваў Шуміліна і Віцебска. Толькі агульнымі сіламі можна справіцца з уборачнай у тэмпе.

Автор Лидия РУМЯНЦЕВА.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *