У шумилинских спортсменов 6 первых, 5 вторых и 9 третьих мест

Новости Спорт

Шумілінцы ў ліку лепшых

Магілёў прымаў ўдзельнікаў кубка Беларусі і рэспубліканскага маладзёжнага турнір “Юніёр кап-2017” па вавінам в’ет во дао. У спаборніцтвах бралі ўдзел больш чым 200 спартсменаў. Шуміліншчыну на спаборніцтвах прадстаўлялі выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская) і “Кікбоксінг” (Андрэй Несцярэнка).
Па выніках спаборніцтваў шумілінскія спартсмены заваявалі 6 першых, 5 другіх і 9 трэціх месцаў. Як адзначылі трэнеры, з найлепшага боку на спаборніцтвах паказалі сябе Лізавета Шаракова і Яўген Шаблін (занялі першыя месцы), Кірыл Крыўко (стаў другім),  Захар Сімановіч і Яўген Багамольцаў (занялі трэція месцы).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №93 ад 01.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *