2 снежня – Дзень страхавых работнікаў

Новости

2 снежня – Дзень страхавых работнікаў

Паважаныя страхавыя работнікі Шумілінскага раёна,
ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні
з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў!
Страхавы поліс сёння – гэта гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой непрадбачанай сітуацыі. Рынак страхавых паслуг у нашай дзяржаве ў апошнія гады імкліва развіваецца,  удасканальваецца сістэма страхавання. Стала звычайнай з’явай страхаванне аўтамабільнага транспарту, маёмасці, бізнесу, прафесійных рызыкаў, здароўя і працаздольнасці.
Дзякуючы прафесіяналізму, кампетэнтнасці, асабістай зацікаўленасці ў кожным кліенце вам удаецца трымаць сярод насельніцтва рэпутацыю надзейнага партнёра.
Сардэчна жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах, радасці і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт.                 Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №93 ад 01.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *