3 снежня – Дзень юрыста

Новости

3 снежня – Дзень юрыста

Паважаныя юрысты, ветэраны прававой сферы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў
сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём юрыста!
Прафесія юрыста заўсёды была і застаецца адной з самых паважаных,  запатрабаваных і прэстыжных у грамадстве. Яе значнасць не выклікае сумненняў, бо права ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці. Без юрыдычнай службы складана прадставіць работу арганізацый, за вашай дапамогай пры абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў звяртаецца амаль кожны чалавек.
Валодаючы бездакорнымі дзелавымі і асабістымі якасцямі, юрысты Шумілінскага раёна ўмела накіроўваюць свае веды і вопыт на забеспячэнне законнасці, стварэнне стабільнага механізму рэалізацыі прававых норм у рабоце дзяржаўных органаў і арганізацый, павышэння ўзроўню прававой свядомасці і фарміравання высокай прававой культуры ў насельніцтва.
Ад усёй душы жадаем вам прафесійных поспехаў, мужнасці і прынцыповасці ў служэнні Закону. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Надрукавана ў №93 ад 01.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *