23 чэрвеня – Дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Актуалии Новости

23 чэрвеня – Дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, паважаныя землякі!
Сардэчна віншуем вас са светлай і знамянальнай датай – 74-й гадавінай вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
23 чэрвеня – асаблівы дзень у гісторыі нашага краю, калі мы з асаблівай  цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаем тых, хто цаной неверагодных намаганняў,  праявіўшы бяспрыкладную мужнасць, вызваліў Шумілінскую зямлю ад ворага.
У гэты дзень мы схіляем галовы перад светлай памяццю паўшых і нізка кланяемся ветэранам вайны і працы, усім, хто вынес на сабе цяжар вайны і адрадзіў родную зямлю з руін і папялішчаў.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць сярод нас, працаўнікам тылу і ўдовам загінуўшых. Мы ў неаплатным даўгу перад памяццю аб вашым нязгасным гераізме.
Сёння Шумілінскі раён – прыгожы куток Беларусі. Тут жывуць цудоўныя людзі, якія любяць сваю зямлю, аддаюць ёй сваю працу, талент, клопат і сардэчную цеплыню.
У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем жыхарам Шуміліншчыны моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці і доўгіх гадоў жыцця! Няхай будучыня нашай малой радзімы будзе мірнай і квітнеючай.
Раённы выканаўчы камітэт.                    Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №48 ад 22. 06. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *