С 1995 года играет рок группа «Окно» в Оболи

Культура Общество

«Акно». Зроблена ў Обалі
У 1995 годзе ў Обалі Алег Мулькоў сабраў вакол сябе сяброў, якія цікавіліся рок-музыкай. Так утварыўся гурт “Акно”. Праз год абальчане запісалі сваю першую песню “Тэрарыст”. Гэта быў час творчага пошуку. Які рок іграць? Класічны і рамантычны або цяжкі і жорсткі? Напачатку свой “твар” музыкі так і не знайшлі. А пасля таго, як Алег пайшоў служыць у армію, “Акно” распалася, і толькі адзін з удзельнікаў – Раман Юматаў – працягваў займацца рокам, перайшоў у шумілінскі “Эксперымент-12”, дзе іграе і сёння.
Пасля вяртання з арміі Алег Мулькоў зноў збірае рок-гурт. Новыя людзі, новыя ідэі, але зноў-такі не было свайго творчага почырку.
У 2004-ым сфарміраваўся пастаянны склад удзельнікаў, які выступае і сёння. Гэта Алег Мулькоў (вакал), Юрый Яроменак (сола-гітара), Дзмітрый Туравец (рытм-гітара), Раман Баннікаў (бас-гітара) і Мікалай Смірноў (ударныя). І ўжо праз два гады гурт вызначыўся са стылем – цяжкі жорсткі рок. Гэта тычыцца не толькі музыкі, а і тэкстаў.
У рэпертуары звыш 40 кампазіцый, ёсць як пратэстныя, цяжкія (“Маці ката”,  “Асклепкі старых надзей”), так і больш лёгкія рамантычныя (“Вецер”, “Брудны дождж”, “Аблокі”). Цяжка сказаць, што слухачам бліжэй. І першае, і другое ўспрымаецца як адна канцэпцыя рокераў са сваёй філасофіяй.
“Акно” выступала на адной сцэне з такімі гуртамі, як “Стая” (Мінск), віцебскімі “Небоскрёбами” і “Денатуратом”, а таксама з шумілінскім “Экспериментам-12”. Лаўрэаты фестываляў “Пёстрый мир” і “Вахта памяці”. Часта абальчане бываюць на байк-злётах. Так, нядаўна прымалі ўдзел у Сянно, а ў жніўні паедуць у Барысаў на злёт байкераў. Адным словам, гурт жыве, выступае, запісвае новыя песні.
Два гады запар “Акно” ініцыіруе правядзенне рок-канцэртаў у Обалі з удзелам шумілінскіх і віцебскіх гуртоў. “Пакуль што толькі канцэрт. Дарэчы, ён будзе і сёлета, па восені, — расказвае лідар гурта Алег Мулькоў, — але вельмі хацелася, каб ён перарос у сапраўдны рокавы фестываль”.
Расказваючы пра “Акно”, немагчыма не ўзгадаць імя дырэктара Обальскай СШ А. М. Штокіна. Менавіта Аляксандр Мікалаевіч падаў ідэю стварэння ў Обалі маладзёжнага рок-гурта, дапамог з музычнымі інструментамі. “Звярнуўся за дапамогай да кіраўніка ПМС В. Л. Філіпава і ён не адмовіў”, — адзначае дырэктар. І зараз Аляксандр Мікалаевіч усяляк падтрымлівае гурт, які і рэпетыцыі праводзіць у школе.
У планах обальскіх музыкаў у бліжэйшы месяц-другі прэзентаваць сваім аматарам новую кампазіцыю “Страчаны каўчэг”, прафесійна запісаць альбом лепшых кампазіцый і, зразумела, пастаянныя выступленні.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



2 комментария по теме “С 1995 года играет рок группа «Окно» в Оболи

  1. Ошибка в моей фамилии! Не Юпатов, а Юматов! В следующий раз, следует быть более внимательными. С уважением, Роман.

  2. Тезка ну подумаешь на буквочку ошиблись=)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *