Строим храм вместе. Предприниматели Шумилинского района не остаются в стороне

Актуалии Общество

: июня 2013 г. На строительстве Свято-Николаевской церкви в Шумилино.

Не застацца ў баку ад богаўгоднай справы
У мінулую сераду каля 50 прадпрымальнікаў Шуміліншчыны сабраліся ў вялікай зале райвыканкама, сабраліся па запрашэнні ўладаў для шчырай размовы пра добрую справу – будаўніцтва царквы ў Шуміліне.  Істотную вагу размове надала прысутнасць старшыні райвыканкама У. П. Кураннога, ягоных намеснікаў А. М. Зайцава і В. В. Доктарава, благачыннага Шумілінскага раёна протаіерэя  Фёдара Пучынскага.
А. М. Зайцаў, які адкрыў сход, расказаў пра будаўніцтва храма, звярнуў увагу прысутных на тое, што Шуміліна – адзіны райцэнтр вобласці, дзе няма годнага будынка царквы. На храм сабрана каля 500 мільёнаў рублёў, з якіх толькі 44,2 мільёна – уклад прадпрымальнікаў, прычым 43 мільёны ўнёс на будаўніцтва толькі адзін з іх,  а крыху больш за мільён – астатнія.
А на будаўніцтва толькі па праекце патрэбна больш за 6 мільярдаў, у той час як цэны растуць. За сабраныя грошы практычна завершана будаўніцтва цокальнага паверха, хутка будаўнікі выйдуць на нулявы ўзровень і тады больш актыўна пачнуць расці муры храма, сказаў Анатоль Мікалаевіч.
У размову актыўна ўмяшаўся кіраўнік раёна: “Вашы прадпрыемствы – значная частка эканомікі раёна, вы напаўняеце раённы бюджэт, уносіце ўклад ў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Бюджэт – гэта і фізкультурна-аздараўленчы комплекс, якім будзем карыстацца мы, нашы дзеці, гэта школа мастацтваў, якая будзе адной з лепшых у вобласці, гэта бальніца, рэканструкцыя якой наспела і вядзецца за кошт бюджэтных сродкаў.”
Уладзімір Пятровіч выказаў падзяку тым, хто працуе сумленна. Але ёсць факты, калі скрываюцца даходы, выплачваецца зарплата “ў канвертах” – а гэта недабудаваныя аб’екты, незаасфальтаваныя вуліцы, неадрамантаваныя дамы, заўважыў кіраўнік раёна. Старшыня райвыканкама расказаў прысутным пра інвестыцыі ў эканоміку раёна, будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры раёна і райцэнтра.
Ён падкрэсліў важную ролю царквы ў маральным выхаванні насельніцтва, у барацьбе з ганебнымі з’явамі ў грамадстве. У райцэнтры ўзведзены велічны касцёл, але няма падобнага будынка праваслаўнай царквы. У. П. Куранны заклікаў прадпрымальнікаў унесці важкі ўклад ва ўзвядзенне царквы. Усе працоўныя калектывы раёна ўжо не аднойчы ахвяравалі на храм. Обальскі керамічны завод падарыў на будаўніцтва 27 тысяч штук цэглы. Будзе няправільна, калі дзелавыя людзі Шуміліншчыны застануцца ў баку ад богаўгоднай справы, заўважыў старшыня.
Благачынны протаіерэй Фёдар Пучынскі расказаў пра будучы храм, выказаў надзею на тое, што за два-тры гады ён будзе  пабудаваны. Шчыра падзякаваў усім, хто дапамагае ў будаўніцтве, заклікаў больш актыўна ахвяраваць на будаўніцтва царквы, блаславіў прысутных на добрыя справы.
Ажыўленая гутарка, калі прадпрымальнікі пачалі разыходзіцца, даказвала, што тэма закранула за жывое: “Трэба дапамагчы! Па колькі будзем скідвацца?” Але гучалі і слушныя заўвагі: “А чаму раней не падыходзілі? Чаму святары і іхнія памочнікі не займаюцца агітацыяй штодзень, не бываюць на рынках, у крамах? Чаму няма царкоўнай палаткі ў цэнтры Шуміліна, дзе можна было б ахвяраваць на царкву?”
Такі настрой дае ўпэўненасць, што прадпрымальнікі раёна здольныя істотна папоўніць рахунак, з якога фінансуецца ўзвядзенне галоўнага праваслаўнага  храма Шуміліншчыны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Для тых, хто гатовы ахвяраваць грошы на будаўніцтва храма, паведамляем разліковы рахунак: 3015563960015 у філіяле № 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», УНП 300978390, МФО 150801635.
Надрукавана ў №44 за 07.06.2013 г



8 комментариев по теме “Строим храм вместе. Предприниматели Шумилинского района не остаются в стороне

  1. А зачем их собирать? Они з ЛУны спустились? Выламывают руки? Нашолся крутой, какие у него деньги? Крыминальн. За какие строим храм? На чалавечьих слезах. Чалавек должан сам нести деньги на цэркавь, а не вырывать у него живьём з кармана.

  2. Сідар Поддерживаю

    Райисполком верующий в своего черного Ленина вдруг резко стал на бога деньги с людей собирать явно не спроста. Батюшка вон мерс себе хороший прикупил. Глядишь и еще кому машинку боженька подарит.

  3. не трогайте вы Ленина, придёт и его время. А вот церковь в Шумилино нужна. Вот только почему о.Ф. и церковный совет этим не занимаются, а только райисполком. Почему нет регулярных отчётов по сбору и расходованию средств — деньги ведь не поповские, а общественные. Через газету ежемесячно отчитываться должны до рубля. Только тогда доверие будет и люди добровольно деньги жертвовать будут. А так ходят слухи, что какойт-о авторитет жертвовал крупные суммы, какой-то бизнесмен приезжал — а где деньги, почему не на счету? вот и говорят, что подворовывают наши гроши…

  4. Руководство района сделало предложение от которого они не смогли отказаться)))

  5. Нужно видимо сказать, что Шумилино до революции было в приходе Лесковичской церкви, точнее относилось к приписной церкви в Рабушково, на месте которой сейчас распаханное поле у кладбища, справа по дороге в Лесковичи. Поскольку население было преимущественно еврейским, то надобности в крупной церкви в местечке похоже не было, указывалось только на наличие часовни.

  6. прыхільнік спорту: И что по этой ссылке видно? Собрали типа деньги а потратили??? Кто потратил??? Куда потратил??? На что потратил??? Где документы и процентовка по строительству? Где тендер? На каких условиях работает подрядчик? Под эту тему можно и кирпич класть по тысяче долларов за метр с хорошими откатами. А потом сказать народу. Да понимаете типо такая тема, строили строили да денег не хватило, надо еще товарищи добровольно-принудительно скинуться, а затем через пару тройку месячишек и еще разок.

  7. Да, товарищи металлурги, вы и обратитесь с этой темой куда там следует, в Шумилинскую епархию что ли. Просто помнил, что читал недавно про сбор денег, а про расход у меня разве что написано? Тендер на строительство церкви????!!!! Обычно такие дела осуществляются на основе пожертсвований, спонсорства, богатый покровителей.Или у нас среди строительных организаций и подрядчиков очередь выстраилась и каждый хочет стену возвести?
    Действиетльно, а куда потратили?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *