Будьте осторожны с новогодней иллюминацией

Безопасность Общество

Асцярожна з навагодняй ілюмінацыяй

Надыходзяць навагоднія святы, у кожнай хаце ставяць і ўпрыгожваюць ёлку. Вядома ж, усе чакаюць ад свята яркіх уражанняў і толькі добрых успамінаў.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў ад электрычнага току, Энерганагляд нагадвае: пры правядзенні святочных мерапрыемстваў неабходна выконваць простыя патрабаванні электрабяспекі пры карыстанні навагодняй ілюмінацыяй. Для гэтага трэба выкарыстоўваць спраўныя ёлачныя гірлянды заводскага вырабу, не разбіраць і не рамантаваць іх уключанымі ў электрасетку, празмерна не згінаць, не дазваляць дзецям самастойна падключаць гірлянды ў электрычныя сеткі, не дапускаць кантакту пакаёвых гірлянд з вадой, не падвешваць на правады ёлачных гірлянд навагоднія цацкі і  ўпрыгажэнні.
Калі вас няма дома, а таксама ў начны час электрычныя гірлянды павінны быць адключаны ад электрычнай сеткі!
Елкі, устаноўленыя на вуліцы, нельга ўпрыгожваць  гірляндамі, якія прызначаны для выкарыстання ўнутры памяшканняў. Гірлянды для вуліцы маюць  больш надзейную ізаляцыю, якая абараняе ад вільгаці. Пры набыцці варта звярнуць увагу на ўпакоўку, дзе абавязкова павінна быць інфармацыя пра яе ўжыванне.  Лепш за ўсё купляць  светадыёдныя (LED) гірлянды.  Іх перавагамі з’яўляюцца павышаная абарона ад вільгаці, невялікае энергаспажыванне, высокая яркасць, шмат колераў, дынаміка святла. Яны выкарыстоўваюцца як на вуліцы, так і ў інтэр’еры, лёгкія ў мантажы.
У завяршэнні дазвольце павіншаваць вас, паважаныя чытачы, з надыходзячымі Калядамі і Новым годам! Пажадаць вам моцнага здароўя, удачы, добрага настрою і не ведаць праблем з электрабяспекай!
Яўген ЛЕБЕДЗЕЎ,
дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе.
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *