«Левые сыры»

Происшествия

«Левыя»  Сыры
У канцы лістапада з вытворчага цэха ААТ “Малако” г.п. Шуміліна пасля паступіўшай папярэдняй аплаты згодна з заключаным дагаворам быў адгружаны сыр для пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю. У галаўное прадпрыемства ААТ “Малако” паступіла інфармацыя, што вага адгружанага сыру не супадае з заяўленай. У  Віцебску прадукцыю ўзважылі, было выяўлена, што фактычная вага сыра перавышае пазначаную ў дакументах на 650 кг. Па дадзеным факце кіраўніцтва ААТ “Малако” звярнулася ў РАУС Першамайскага раёна г. Віцебска. Зараз праводзіцца праверка, у рамках якой праведзены агляд месца здарэння і ўзяты тлумачэнні  з работнікаў вытворчага цэха. Прызначана почырказнаўчая экспертыза.
Сяргей ЗАЙЦАЎ, пракурор Шумілінскага раёна.

Надрукавана ў №96 ад 12.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *