В Шумилино прошло открытое районное первенство по вавинам вьет во дао

Новости Спорт, туризм

Прайсці шлях воіна
У суботу, 16 снежня, у раённым цэнтры дзяцей і моладзі прайшло адкрытае раённае першынство па  вавінам в’ет во дао. У спаборніцтвах бралі ўдзел  звыш 70 юных спартсменаў з Шуміліна, Віцебска, Магілёва і Оршы.

Гонар нашага раёна прадстаўлялі выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах  “Асновы усходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская) і “Кікбоксінг” (трэнер Андрэй Несцярэнка).
На ўрачыстым адкрыцці першынства старшыня беларускай федэрацыі вавінам в’ет во дао С. В. Шарэнда ўручыў пасведчанне кандыдата у майстры спорту чэмпіёнцы Еўропы сярод дзяцей і падлеткаў  Вользе Кляшчонак. “Плануецца, што ў 2019 годзе Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па вавінам в’ет во дао сярод дзяцей і падлеткаў, – адзначыў Сяргей Васільевіч. – Упэўнены, што многія з вас годна пройдуць шлях воіна і  стануць пераможцамі чэмпіянату Еўропы”.
Адкрывалі першынство самыя юныя ўдзельнікі – 6-7-гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі. “Самая непрадказальная ўзроставая катэгорыя, – расказвае Святлана Бараноўская. – Самы вопытны баец займаецца крыху больш чым год, большасць – некалькі месяцаў. Менавіта з першых перамог і паражэнняў вырастаюць сапраўдныя спартсмены”. Трэнер адзначыла, што задаволена кожным выступленнем сваіх маленькіх выхаванцаў, але ўсё-такі выдзеліла пару Арцём Галуза – Павел Талпегін і Рыту Гарбачову. “Хлопчыкі сустрэліся ў фінале, – дзеліцца С. Бараноўская. – Абодва – таленавітыя, працаздольныя. Калі ў іх не памяняюцца адносіны да трэніровак, то ў хуткім часе пачуем пра гучныя перамогі Арцёма і Паўла”.
Цікавы ход зрабілі арганізатары першынства: адначасова праходзілі  спаборніцтвы 6-7-гадовых спартсменаў і юніёраў. Зразумела, што юніёры – зусім іншы ўзровень. Добрая тэхніка, сканцэнтраваныя ўдары,  відовішчныя прыёмы, яркія камбінацыі – тое, чаму яшчэ трэба навучыцца 6-7-гадовым. І прыклад Кірыла Крыўко, Ягора Пальвінскага і Аляксея Фурманава стане добрым стымулам для больш упартых трэніровак малых спартсменаў.
На дыван выходзяць 9-гадовыя спартсмены. Даволі вопытныя байцы, але стабільнасці не хапае. Свае ўменні  поўнасцю выкарыстаць не могуць, бо не спраўляюцца са сваімі дзіцячымі эмоцыямі. Сярод шумілінцаў добрых слоў заслужыў Дзяніс Глушакоў, які змог паказаць неблагую тэхніку.
Больш за ўсяго спартсменаў бралі ўдзел у спаборніцтвах сярод падлеткаў.   Пра кожнага, хто выходзіў на дыван, можна доўга расказваць. Напрыклад, у Яўгена Шабліна багата перамог як у вобласці, так і ў рэспубліцы. Але кожны старт для хлопца – яшчэ адзін спосаб даказаць, што ўпартыя трэніроўкі даюць плён, і ён зноў у ліку лепшых.
Вавінам в’ет во дао аб’яднаў спартсменаў у адну вялікую сям’ю. Некаторыя знайшлі надзейных сяброў. Дзякуючы гэтаму віду спорту шумілінец Багдан Ушал  не першы год сябруе з віцяблянінам Валянцінам Паповым. Багдан і Валянцін – чэмпіёны Беларусі. На кожных спаборніцтвах хлопцы падтрымліваюць адзін аднаго. А вось на раённым першынстве лёс іх звёў у адну катэгорыю. І сябры сустрэліся ў фінале. Гэта быў яркі і роўны паядынак, у якім, па словах Святланы Бараноўскай, перамагло сяброўства.
“Вельмі добры ўзровень, – адзначыў Сяргей Шарэнда. – Першынство ў Шуміліне стала традыцыйным, перамогі тут даюцца вельмі нялёгка, бо трэнеры прыводзяць мацнейшыя саставы ўдзельнікаў. Ды і па арганізацыі першынства ніякіх пытанняў няма. На ўсе сто працэнтаў скажу, што Шуміліна гатова да правядзення і абласнога першынства па вавінам в’ет во дао”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Пераможцы і прызёры раённага першынства па вавінам в’ет во дао
Аб’яднанне па інтарэсах “Асновы усходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао”:

1 месца – Данііл Букаў, Лізавета Шаракова, Рыта Гарбачова, Арсеній Саўчанка, Арцём Галуза, Яўген Шаблін, Максім Васільеў, Кірыл Крыўко;
2 месца – Багдан Ушал, Павел Талпегін, Яўген Глушакоў, Кірыл Донюш, Антон Раманаў, Андрэй Шпыркін, Кацярына Лукач, Яраслаў Лазоўскі, Алег Кляшчонак, Антон Малахаў, Уладзіслаў Волжын;
3 месца – Ульяна Багдановіч, Уладзіслаў Бяржанін, Вячаслаў Шпулёў, Дзяніс Глушакоў, Дар’я Абраменка, Станіслаў Шпулёў, Ягор Пальвінскі, Аляксей Фурманаў.
Аб’яднанне па інтарэсах “Кікбоксінг”:
1 месца – Вячаслаў Ільінец, 2 месца – Уладзіслаў Кавалёнак, Максім Рысеў, 3 месца – Андрэй Фадзееў, Ілья Грыгор’еў, Цімафей Скальзаеў, Яўген Хадуноў.
Надрукавана ў № 98 ад 19.12. 2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *