Народный театр Шумилинского РЦК покажет маленьким зрителям сказку «Царь-девица»

Актуалии Культура Новости

Запрашэнне на калядны спектакль

Нягледзячы на тое, што гэты сезон работнікі культуры перажываюць у “экстрэмальных” умовах, – у раённым цэнтры культуры капітальны рамонт – яны ўсё роўна не могуць сабе дазволіць падмануць навагоднія прадчуванні сваіх гледачоў. Таму па традыцыі 25 снежня ў свята Нараджэння Хрыстова дзяцей чакае прэм’ера. Народны тэатр пад кіраўніцтвам рэжысёра Таццяны Багданавай падорыць сваім гледачам пастаноўку казкі “Цар-дзяўчына”.
Прэм’ера спектакля адбудзецца 25 снежня на сцэне дзіцячай школы мастацтваў. У гэты дзень будуць наладжаны адразу два паказы – у 10.00 і ў 13.00. А трэцяга студзеня артысты выедуць з новай пастаноўкай на гастролі ў Обаль і Башні. У спектаклі задзейнічаны такія майстры сцэны, як Аляксандр Карнілаў, Святлана Дземідзенка, Ірына Салаўёва і іншыя. Зараз ідуць апошнія рэпетыцыі і падрыхтоўкі да прэм’еры.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №99 ад 22.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *