В Обольской СШ выбрали «ученика года»

Новости Образование

«Вучань года» ў Обальскай школе
Традыцыйна ў снежні ў нашай школе праходзіць конкурс “Вучань года”.
Прыгожыя таленавітыя вучні дэманструюць свае веды і ўменні, а таксама творчы і інтэлектуальны патэнцыял. Гэты конкурс заўсёды яскравы і хвалюючы. Вучні бяруць на сябе смеласць удзельнічаць у прэстыжным спаборніцтве розуму, эрудыцыі, аўтарскага мастацтва і культуры.
У гэты раз конкурсная праграма складалася з трох частак. Падчас візітоўкі “Дазвольце пазнаёміцца” канкурсанты павінны былі шляхам самапрэзентацыі раскрыць свае асабістыя якасці, паказаць шырыню інтарэсаў, артыстычнасць. На конкурс былі прадстаўлены партфоліа ўдзельнікаў, у якіх яны распавядалі пра сябе, свае сям’ю, сяброў, пра дасягненні.
Цікавым і запамінальным быў конкурс “Маё хобі”, а інтэлектуальны конкурс уключаў дзясятак займальных пытанняў і задач, рашыць якія аказалася не так і проста.
На думку журы, усе фіналісты выдатна паказалі сябе і былі вартыя звання лепшага вучня. Але ўсё ж пераможцамі конкурсу “Вучань года” былі названы Ігар Бараноўскі (3“А” клас) і Вольга Войчанка (10 клас). Ім прыйшлося шмат папрацаваць, яны – наш гонар і надзея. Я шчыра віншую іх з поспехам і ўпэўнена, што гэта толькі пачатак вялікага шляху, старт дзеля таго, каб стаць у будучым лідарамі 21 стагоддзя.
Валерыя ГРЫДЗЮШКА, вучаніца 8 класа Обальскай школы.
Надрукавана ў №99 ад 22.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *