25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

Актуалии Духоўнае

25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

Дарагія жыхары Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт,  раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць
усіх вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Нараджэння Хрыстова!
Ідэалы і каштоўнасці, сфарміраваныя пад уплывам хрысціянства, з’яўляюцца трывалым фундаментам духоўнасці і веры людзей.
Божае Нараджэнне нязгасным святлом надзеі і любові асвятляе чалавечае жыццё, натхняе на бескарыснае служэнне бліжняму, абуджае ў душы добрыя памкненні, дапамагае станавіцца лепей і мудрэй. Няхай гэтае свята прынясе шчасце і згоду ў вашы дамы, а атмасфера цяплыні і дабрыні калядных святаў сагравае вас і вашых родных на працягу года.

Надрукавана ў №99 ад 22.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *