Школам раёна – мячы, лыжы і трэнажоры

Актуалии Образование Спорт, туризм

Школам раёна – мячы, лыжы і трэнажоры

Мінулы год быў удалым для шумілінскага спорту. Барцы, валейбалісты, біятланісты сваімі перамогамі гучна заявілі на рэспубліканскіх стартах. Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр набыў вялікую папулярнасць у аматараў здаровага ладу жыцця.
Апошнія дні мінулага года яшчэ раз даказалі, што ў нашым раёне спорту надаецца вялікая ўвага і робіцца ўсё для таго, каб нашы землякі паказвалі высокія дасягненні.  У пераднавагоднія дні Шумілінскія СШ №1  і СШ 2, Обальская, Слабадская і Мікіціхінская школы папоўнілі спартыўную базу мячамі, лыжамі і іншым спартыўным інвентаром.
У пятніцу, 29 снежня, старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў уручыў падарункі Мікіціхінскай СШ. “Спартсмены з Мікіціхінскай школы пастаянна на слыху, – падкрэсліў Аляксандр Іванавіч. – У вас ёсць перамогі як у раённых спаборніцтвах, так і ў абласных і рэспубліканскіх. Упэўнены, што новы спартыўны інвентар дапаможа вам дасягнуць спартыўных вяршынь”. Дзякуй за такі падарунак прагучала і ад настаўнікаў, і ад вучняў школы.
Знакавай стала пятніца і для жыхароў Обалі: у Обальскай СШ урачыста быў адкрыты комплекс вулічных трэнажораў. Права перарэзаць чырвоную стужку атрымалі старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў і чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе Дзмітрый Кучмароў. Карыстацца трэнажорамі змогуць не толькі выхаванцы школы, але і ўсе жыхары гарадскога пасёлка. І можна быць упэўненым, што для обальскіх аматараў актыўнага адпачынку гэтыя трэнажоры стануць любімым месцам правядзення вольнага часу.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *