Спортивные объекты Шумилино впечатлили участников областного семинара

Актуалии Новости Президент

Станоўчая адзнака кіраўніцтва вобласці

У пачатку студзеня быў арганізаваны абласны семінар, у ходзе якога старшыні раённых выканаўчых камітэтаў і раённых Саветаў дэпутатаў на чале са старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаем Шарснёвым і старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым наведалі шэраг аб’ектаў сацыяльнай сферы ў некалькіх раёнах і гарадах вобласці. У Шуміліне ўдзельнікі семінара пабывалі на спартыўных аб’ектах гарадскога пасёлка.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падрабязна расказалі пра рэканструкцыю спартыўных аб’ектаў, іх выкарыстанне зараз.
Экскурсія пачалася са спартыўнай залы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, якая была адрамантавана за кароткі тэрмін сіламі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры падтрымцы і дапамозе УП ЖКГ, лясгаса, іншых арганізацый раёна з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і сродкаў, якія былі зароблены ФАЦ. Спартыўная зала дазволіла зняць нагрузку на спартзалу СШ №1, палепшыла ўмовы для заняткаў фізкультурай вучняў школы, актыўна выкарыстоўваецца выхаванцамі СДЮШАР і работнікамі прадпрыемстваў райцэнтра, якія займаюцца тут спортам ў вольны час.
Прыкладам пераўтварэння закінутага будынка ў запатрабаваны аб’-ект служыць і фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, які стаў папулярным месцам актыўнага адпачынку ў аматараў здаровага ладу жыцця.
Значныя работы па навядзенні парадку праведзены і на гарадскім стадыёне, які напрыканцы мінулага года папоўніўся сучасным комплексам вулічных трэнажораў. Як адзначыў Аляксандр Снараў, які на правах гаспадара праводзіў экскурсію для гасцей, такі ж комплекс устаноўлены і ў  гарадскім пасёлку Обаль.
У спартыўнай школе госці пазнаёміліся з поспехамі юных шумілінскіх спартсменаў, апладысментамі сустрэлі паказальныя выступленні барцоў вавінам в’ет во дао (трэнер Святлана Бараноўская ) і грэка-рымскіх (трэнер Пётр Ганушчанка).
Як адзначылі кіраўнікі вобласці, арганізатары аб’езду, у Шуміліне быў прадэманстраваны прыклад таго, як параўнальна невялікімі сродкамі, а самае галоўнае, уласнай ініцыятывай і ўласнымі сіламі закінутыя аб’екты ператварыліся ў сучасныя і вельмі запатрабаваныя насельніцтвам установы адпачынку і фізічнай культуры.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *