Шумилинском райагросервисе реконструируют фермы своими силами

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

А на даху будуць вокны
Рэканструкцыя фермы Баёўка прасілася даўно. І вось ужо больш за месяц як распачаты тут работы. “Трэба поўнасцю замяніць дах, навесці парадак у кароўніку”, – коратка расказаў пра рэканструкцыю фермы дырэктар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” У. А. Арлоў.
Прыязджаем на ферму Баёўка. Тут працуюць рабочыя, двое з іх на даху – з цэглы выкладваюць душнікі,  а трэці робіць раствор. “Мы не работнікі райаграсэрвісу, проста працуем па дагавору, – расказалі мужчыны. – Яшчэ ў сакавіку працавалі на цэнтральнай ферме ў Светласельскім: аднаўлялі сцены, перакрывалі дах, рабілі цагляныя калоны ўздоўж кармавых сталоў. А на гэтай ферме большымі зрабілі дзверы, каб можна было кармы завезці на трактары…”
Частку даху рабочыя паспелі накрыць новым шыферам. Але работы яшчэ многа, тым больш, што над кароўнікам мяркуюць рабіць дах па новай тэхналогіі: тут будуць так званыя вокны з празрыстага андуліну.  Гэта робіцца для таго, каб у кароўніку ўвесь дзень было светла.
“Пасля рэканструкцыі даху прыступілі да рамонту пакою адпачынку, абшыем яго сайдынгам, – падзяліліся планамі  будаўнікі. – Затым  возьмемся за рэканструкцыю малочнага блока, зробім каналізацыю і душавыя. Адным словам, работы яшчэ хопіць. А закончым справу да пачатку зімова-стойлавага перыяду”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №56 ад 16.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *