7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)

Актуалии Духоўнае

7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)

Дарагія землякі!
Светлае свята Нараджэння Хрыстова працягвае карагод доўгачаканых зімовых урачыстасцяў, якія  іскрацца дабрынёй, надзеямі і звонкім дзіцячым смехам. Сапраўдная каштоўнасць гэтых чароўных дзён заключаецца ў шчырасці чалавечых узаемін, ва ўвазе да родных і блізкіх людзей, ва ўзаемаразуменні і сяброўскай падтрымцы адзін аднаго.
Пакінуўшы на час штодзённыя клопаты, у гэтыя святочныя дні мы атрымліваем вялікі зарад станоўчых эмоцый і натхнення, адчуваем жаданне ствараць і рабіць свет лепей, дзяліцца з тымі, хто нас акружае, сваёй цеплынёй і радасцю. Няхай душэўная шчодрасць, якая падорана бліжняму, дабрыня і ўвага вернуцца кожнаму сто разоў.
Шчыра віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова!
Няхай споўняцца ўсе мары, ажыццявяцца планы, няхай кожны дзень будзе напоўнены добрымі справамі, сяброўскімі стасункамі і павагай адзін да аднаго!
Здароўя, дабрабыту, поспехаў і ўдачы ўсім вам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №2 ад 06.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *