Торжества по случаю Дня матери прошли в Шумилино

Актуалии Общество Семья

Премию имени С. Т. Пальвинской Наталье Петровой вручает председатель Шумилинского райисполкома Александр Снаров

“На матчынай любові трымаецца свет”
Урачыстасці з нагоды Дня маці ладзіліся ў раённым цэнтры культуры ўвечары 14 кастрычніка. Свята сабрала цэлую залу гасцей, сярод якіх былі кіраўніцтва раёна, шматлікія маці і бабулі, якія вырашылі ўпрыгожыць для сябе гэта пяшчотнае свята яшчэ і добрым канцэртам.
Асаблівым, напоўненым шчырым пачуццём любові, глыбокай павагі і бязмежнай удзячнасці да жанчыны-маці назваў гэта свята кіраўнік раёна Аляксандр Снараў. “Сваімі здабыткамі і поспехамі кожны з нас абавязаны перш за ўсё маці, – заўважыў Аляксандр Іванавіч. – На матчынай любові, цярпенні, душэўнай шчырасці трымаецца свет, бо жанчына не толькі дорыць жыццё, але і фарміруе характар, погляды, перакананні цэлых пакаленняў, закладвае асновы будучага нашай краіны”. А. І. Снараў адзначыў, што  дзяржавай і мясцовымі органамі ўлады прымаюцца меры па ўсебаковай падтрымцы мацярынства і дзяцінства.
У раёне пражываюць 205 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 682 дзіцяці. З іх у 150-ці сем’ях выхоўваюцца па трое дзяцей, у 43-х сям’ях – па чацвёра, у 12-ці сем’ях – па пяцёра дзяцей. Аляксандр Іванавіч на свяце ўручыў прэмію імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай маці чацвярых дзяцей, метадысту па лазапляценні Дома рамёстваў Наталлі Пятровай за ўмацаванне сям’і, выхаванне дзяцей і ўдзел у грамадскім жыцці.
Артысты цэнтра культуры падарылі жанчынам кранальнае свята, напоўніўшы гэты вечар добрымі песнямі, прачулымі вершамі, дзіцячымі танцамі. Кожнаму ўдалося адчуць асаблівую энергетыку свята, захацелася яшчэ раз павіншаваць матуль і бабуль, адчуць вялікае шчасце ад усведамлення свайго ўласнага мацярынства.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №82 ад 18.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *