«Шумилинская СШ №1 учеников 1 сентября принять готова»

Актуалии Образование

Прыняць сваіх вучняў школа гатова

В отремонтированном классе СШ №1

У суботу з намеснікам старшыні райвыканкама Анатолем Мікалаевічам Зайцавым мы завіталі ў СШ №1 г. п. Шуміліна. Ля ўваходу сустрэў дырэктар школы Міхаіл Захаравіч Сямёнаў.
Ён увесь у рамонтных клопатах, расказаў, што ў школе суботнік пачаўся ў 6 гадзін раніцы, выказаў занепакоенасць тым, што будаўнікі марудзяць, не прадстаўляюць у час фронт работ работнікам школы.
— Але для прэсы, — падкрэсліў Міхаіл Захаравіч, — якая піша пра “карціну далёкую ад радаснай у СШ №1” (такая фраза была змешчана ў артыкуле “Свята ведаў — адно на ўсіх” па выніках праверкі раённай камісіяй школ да новага навучальнага года — аўт.), хачу сказаць, што для нас гэты рамонт — вялікая радасць. Ва ўсёй школе замяніць 274 акны — гэта вельмі вялікая справа, усім бы школам такі клопат. І школа, нягледзячы на рамонт, гатова прыняць сваіх вучняў. 1 верасня мы запрашаем усіх школьнікаў на ўрачыстую лінейку. Заняткі будуць ісці ў адну змену, пастараемся, каб рамонтныя работы, якія будуць працягвацца, не перашкаджалі навучальнаму працэсу.
Автор Алина КОНСТАНТИНОВА.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *